Адам Кіркор: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
выпраўленьне спасылак
Радок 28:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Кіркоры|Кіркораў]] гербу ўласнага, сын [[Караль Кіркор|Караля]] і Тэклі з [[Валадковічы|Валадковічаў]]. Меў брата Аляксандра і сястру Тэклю<ref>З. Яцкевіч. Радавод Адама Ганорыя Кіркора ў святле новых архіўных дакументаў // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Вып. 2 / Рэдкал.: С. М. Ходзін (адказ. рэд.) і інш. — Мн.: БДУ, 2005. С. 87.</ref>.
 
Навучаўся ў [[Магілёў]]скай і [[Вільня|Віленскай]] гімназіях (апошнюю скончыў экстэрнам у [[1838]]). Літаратурную дзейнасьць распачаў у [[1842]]. Выдаваў у Вільні ў [[1843]]—[[1858]] гадах навукова-літаратурныя альманахі «Радэгаст», «Разумовыя дзеньнікі», «Віленскі альманах», часопіс «Віленскі зборнік». У апошнім зьмяшчаў свае працы па гісторыі, этнаграфіі і археалёгіі [[ЛітваВялікае Княства Літоўскае|Літвы (Беларусі)]].
 
Быў чальцом [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]], кіраўніком [[Віленскі музэй старажытнасьцяў|Віленскага музэю старажытнасьцяў]], якому ахвяраваў уласную археалягічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспэдыцыі па [[Менская губэрня|Менскай]] і [[Віленская губэрня|Віленскай]] губэрнях.
Радок 42:
Праводзіў археалягічныя раскопкі ў [[Ашмянскі павет (Расейская імпэрыя)|Ашмянскім]], [[Барысаўскі павет (Расейская імпэрыя)|Барысаўскім]], [[Вялейскі павет (Расейская імпэрыя)|Вялейскім]], [[Віленскі павет (Расейская імпэрыя)|Віленскім]], [[Лідзкі павет (Расейская імпэрыя)|Лідзкім]], [[Менскі павет (Расейская імпэрыя)|Менскім]], [[Наваградзкі павет (Расейская імпэрыя)|Наваградзкім]] і [[Сьвянцянскі павет (Расейская імпэрыя)|Сьвянцянскім]] паветах, дасьледаваў каля 1000 курганоў<ref>[[Дзьмітры Караў|Дзмітрый Караў]]. Кіркор Адам Ганоры Карлавіч // {{Літаратура/БелЭн|8к}} С. 280.</ref>.
 
У [[1859]] годзе заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кнігаў. Рэдагаваў газэту «Виленский вестник» ([[1859]]—[[1865]]). У [[1863]] прыцягваўся да сьледства ў зьвязку з удзелам у паўстаньні ягонай жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада [[Рамуальд Траўгут|Р. Траўгут]]<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19544 КІРКОР Адам Ганоры] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>. Страціў магчымасьць працаваць у Вільні; пераехаў у [[Пецярбург]]. Тамака разам з М. Юматавым у [[1868]]—[[1871]] выдаваў газэту «Новое время». Чытаў з [[1872]] лекцыі па гісторыі славянскіх літаратураў, у тым ліку беларускай, у Кракаўскім прамыслова-тэхнічным музэі. Яму належаць публікацыі «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі», «Пра этнаграфічную мяжу літоўскай і славянскай народнасьцяў у Літве» і інш.
 
Адзін зь першых пазнаёміў навуковы сьвет [[Расея|Расеі]] і [[Польшча|Польшчы]] з багацьцем духоўнай і матэрыяльнай культуры [[беларусы|беларусаў]], адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя своеасаблівасьці беларускага народу, даў этнічную і сацыяльна-побытавую характарыстыку тыпаў беларусаў, адзначыў самастойнасьць [[беларуская мова|беларускай мовы]]. У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў», якая ўбачыла сьвет у [[1874]], выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную зьяву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклёрных відаў творчасьці<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 498.</ref>.
Радок 56:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіЗноскі}}
 
== Літаратура ==
Радок 67:
{{Commonscat|Adam Kirkor}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кіркор, Адам }}
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія этнографы]]