Абмеркаваньне:Шацілавічы: розьніца паміж вэрсіямі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д →2: артаграфія |
→2: меркаваньне |
||
Радок 15:
=== 2 ===
Вось яшчэ [http://knihi.com/Viktar_Muchin/Spradviecnyja_nazovy.html#chapter18 меркаваньне]: «У 1961 годзе мястэчка Шацілкі было пераназванае на Сьветлагорск. Ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя вядомы назоў Шацілкавічы – вёскі, што належала да двара караля Рэчы Паспалітае, а ў ХVIII ён трансфармаваўся, магчыма, пад уплывам польскае мовы, а мо” й дзеля сьцяжэньня гукаў, у Шацілкі. Чаму трэба вярнуцца да назову Шацілавічы? Бо Шацілкі – тапонім не ўласьцівы для гэтых мясьцінаў, а найбольш распаўсюджаныя гэткага кшталту назовы на Віленшчыне й паўночнай Гарадзеншчыне (Васілішкі, Трокі, Меднікі, Салечнікі, Юрацішкі, Жодзішкі, Міхалішкі). У Сьветлагорску ж мясцовыя краязнаўцы імкнуцца да адраджэньня менавіта назову Шацілкавічы... БАРАНАВІЧЫ. Як і ў выпадку з Шацілавічамі, люд называе Баранавічы дзеля спрашчэньня Баранкамі, а гэтаксама з кпінаю кажа Баранкавічы, і гэта “шчэ раз пацьвярджае патрэбу адраджэньня назову Шацілавічы, а не Шацілкі». Толькі пасьля гэтага так і хочацца спытаць, дык Шацілкавічы ці Шацілавічы? Але хутчэй за ўсё аўтар і сам заблытаўся і мае на ўвазе менавіта назву Шацілавічы. Я сам з Гомельшчыны і сапраўды для гэтай мясцовасьці характэрныя назвы з канчаткам «-вічы». І аўтар мае рацыю, бо скарочаныя назвы ўжываюць менавіта для спрашчэньня і хуткасьці гаворак, а таксама ў зьняважлівай форме. Таму асабіста я за назву [[Шацілавічы]] і [[Шацілавіцкі раён]]. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 14:20, 27 верасьня 2018 (MSK)
: Асабіста мне не прынцыпова, якую назву вяртаць: ''Шацілавічы'' — цудоўны прыклад адметнай беларускай назвы на -ічы, ''Шацілкі'' — адзнака беларускасьці тапонімаў паўночна-заходняй часткі краіны, якія пэўныя асобы называюць летувіскімі. Увогуле, [https://arche.by/authors/1455 Віктар Мухін (Корбут) - беларускі пісьменнік, літаратурны крытык], але не мовазнаўца. Таму пры ўсёй слушнасьці ўзьнятай тэмы трэба асьцярожна ставіцца да гэтага тэкста. Пагатоў напісаньне «Птыч» абгрунтоўваецца даволі нязграбна: у балтызмах як раз ня можа быць цьвёрдых д/т, пра што сьведчыць напісаньне Гедзімін. Яшчэ ў артыкуле ёсьць назва Мсьціслаў, якая як вядома, не зусім адпавядае мясцоваму вымаўленьня; Калінкавічы замест мясцовага Каленкавічы; варыятыўныя Ашмяна, Пружана, Ружана, абгрунтаваньне вынятковай слушнасьці якіх я больш нідзе не сустракаў; даволі экзатычныя Нарача, Мядзела і Петрыкоў (упершыню сустракаю такія варыянты). Дарэчы, той жа ''Петрыкаў'' натуральным чынам утварыўся ад ''Петрыкавічы'', таму Шацілкавічы (Шацілавічы) —> Шацілкі не адзіны выпадак скарачэньня ў тых мясьцінах. Вось дарэчы, што піша пан Вячорка пра такую трансфармацыю: [https://www.svaboda.org/a/27804807.html Спрашчэньне Шацілавічы — Шацілкі ўласьцівае жывой беларускай тапанімічнай практыцы. Так Баранавічы іхныя жыхары зь любоўю завуць Баранкі. Што да Шацілак — Шацілавічаў, няхай свае сымпатыі выкажуць самі шацілкаўцы або шацілаўцы (між іншым, украінскі закон прадугледжвае мясоцовыя рэфэрэндумы толькі ў крайнім выпадку, і не пра тое, ці наагул пераймяноўваць, а толькі на што менавіта пераймяноўваць)]. Вядома, можна паспрабаваць падлічыць ужываньне, бо важна, каб абраная назва была больш пазнавальнай. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:33, 27 верасьня 2018 (MSK)
|