Спрут 6

італьянскі тэлесэрыял 1992 року
(Перанакіравана з «Спрут 6 — Апошні сакрэт»)

«Спрут 6 — Апо́шні сакрэ́т» (па-італьянску: La piovra 6 — L’ultimo segreto) — шосты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1992 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Віторыё Мэцаджорна, Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Фэручча дэ Чэрэза, Ксавіе Дэлюк, П’ер Мандзі. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 30 лістапада 1992.

Спрут 6
La piovra 6
Жанр дэтэктыў
драма
Сцэнарыст
Рэжысэр Люіджы Пэрэльлі
У ролях
Кампазытар Эньё Марыконэ
Краіна
Колькасьць сэрыяў 6
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар Кляўдыя Аляізі
Апэратар Марчэлё Гацьці
Мантаж
  • Джына Барталіні
  • Эмануэле Фальецьці
Вытворчасьць
Даўжыня сэрыі 600 хв
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai Uno
На экранах 30 лістапада 199221 сьнежня 1992 (31 год таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 5
Наступны Спрут 7
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На колішняга паліцыянта Давідэ Лікату, які ў папярэднім сэзоне займаўся пошукам злачынцаў, што вынішчылі ўсіх чальцоў ягонага аддзелу, адбываецца замах. Ён выжывае, аднак сур’ёзна паранены і вымушаны прайсьці працяглы курс рэабілітацыі. Тым часам крыважэрны мафіёзны бос Амількарэ Атыліё Брэна зьнішчае стары «Купал(it)», каб самому стаць кіраўніком мафіі.

Судзьдзя Сыльвія Конці перавялася ў Мілян, дзе рассьледуе загадкавае забойства фатографа Бэліні. Сюды ж прыехаў Ліката на сустрэчу з Эсьпінозам, вызваленым з турмы па стане здароўя; Эсьпіноза раскрывае яму, што выканаўцам замаху на Лікату быў Бэліні. Ліката намерваўся вярнуцца ў ЗША да сына, аднак генэрал Алесіё Амадэі ўгаворвае яго ўзначаліць Апэратыўны сьледчы аддзел — урадавае сакрэтнае падразьдзяленьне, якое можа выкарыстоўваць сродкі, недаступныя звычайнай паліцыі. Каб знайсьці злачынцу Тана Карыдзі пасьля ўцёкаў з вар’ятні, Давідэ Ліката выпраўляецца ў Афрыку і знаходзіць таго ў Сэнэгале ў стане дэпрэсіі і злоўжываньня алькаголем. Ліката вяртае Карыдзі ў Італію, дзе Амадэі схіляе таго да супрацоўніцтва ў абмен на зьмяншэньне тэрміну пакараньня.

З дапамогай сувязяў Тана Карыдзі сакрэтная служба Лікаты выходзіць на міжнародную сетку злачынных груповак, якія плянуюць зарабляць грошы на распаўсюджваньні наркотыкаў ва Ўсходняй Эўропе, прыстасаваўшы пад перавалачную базу колішні нацысцкі канцлягер на Захадзе. У выніку спэцаддзел Давідэ Лікаты затрымлівае выканаўцаў і кіраўнікоў апэрацыі мафіі, а новы кіраўнік «Купалу» Брэна гіне — аднак цяпер ягонае месца займае нехта іншы, таму вайна з мафіяй ня скончаная…

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Віторыё Мэцаджорна Дэйв Ліката/Давідэ Пардзі Дэйв Ліката/Давідэ Пардзі
Патрысія Мілярдэ Сыльвія Конці пракурорша Сыльвія Конці
Рэма Джыронэ Тана Карыдзі Тана Карыдзі
Фэручча дэ Чэрэза Алесіё Амадэі генэрал Алесіё Амадэі
Ксавіе Дэлюк Лёрэнца Рыбэйра Лёрэнца Рыбэйра
П’ер Мандзі Дон Амількарэ Атыліё Брэна Дон Амількарэ Атыліё Брэна
Люіджы Дыбэрці Эторэ Салімбэні Эторэ Салімбэні
Карын Дакля Марціна Фэрары Марціна Фэрары
Ана Торэнт Марыя Фавіньяна Карыдзі Марыя Фавіньяна Карыдзі
Івана Марэскоцьці Бэліні фатограф Бэліні
Марыэля Ды Ляўра Ніна сужыцелька Бэліні Ніна
Маўра Круч’яна Брача агент Брача
Бэатрычэ Маколя Фэдэ агент Фэдэ
Тамаза Б’янка Джуньі сэржант Джуньі
Бруно Крэмэр Антоніё Эсьпіноза Антоніё Эсьпіноза
Арсэта Дэ Росьсі Ірэна дачка Антоніё Эсьпінозы Ірэна
Орса Марыя Герыні Джузэпэ Карта Джузэпэ Карта
Тоні Спэрандэа Сантына Роккі Сантына Роккі
Гляўка Анарата Матэа айцец Матэа
Рыкарда Анарата Стынка памочнік Брэна Стынка
Рудольф Грушынскі Штэфан Літвак / Тэнэнтэ Кірыў Штэфан Літвак / Тэнэнтэ Кірыў
Джаньні Гарафала Марка Брэна сын боса Марка Брэна
Анджэла Гудвін Канэвары сыньярына Канэвары
Зыгфрыд Лёвіц Мілаш Данік агент Мілаш Данік
Ян Цеплы Ота Варфэль Ота Варфэль
П’ер Паоля Кароні галоўны пракурор Міляну

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць