Спадарожнікі Сатурна

прыродныя спадарожнікі плянэты Сатурн

Вядома 124 спадарожнікі Сатурна[1]. Найбуйнейшы з спадарожнікаў — Тытан. Навукоўцы мяркуюць, што ўмовы на гэтым спадарожніку Сатурна падобныя да тых, якія існавалі на нашай плянэце 4 мільярды гадоў назад, калі на Зямлі толькі зараджалася жыцьцё.

Спадарожнікі і кольцы Сатурна

Ніжэй пералічаныя ўсе спадарожнікі Сатурна, якія маюць уласныя імёны, у парадку іх аддаленасьці ад планеты з указаньнем іх радыюсаў (у кілямэтрах) і сярэдніх адлегласьцяў ад Сатурна (у тысячах кілямэтраў):

Спадарожнік Радыус (км) Сярэдняя адлегласьць да Сатурна (тыс. км)[2]
Пан 10 133,58
Дафніс 3,5 136,5
Атлас 19 137,67
Прамэтэй 70 139,38
Пандора 55 141,72
Эпімэтэй 69 151,41
Янус 99 151,46
Мімас 198 185,54
Мэтона 1,5 194,44
Анфа 1 197,7
Пальлена 2 212,28
Энцэлад 252 238,04
Тэфія 533 294,67
Тэлеста 15 294,71
Каліпса 17 294,71
Палідэўк 6,5 377,2
Дыёна 562 377,42
Алена (Хелена, Дыона B) 16 377,42
Рэя 764 527,07
Тытан 2575 1221,87
Гіперыён 185 1500,88
Япэт 735 3560,84
Ківіок 8 11110
Іджырак 6 11124
Феба 107 12947,78
Паліак 11 15200
Скады 4 15540
Альбіорыкс 16 16182
Бэфінд («Бебхіон») 3 17119
Эрыапо 5 17343
Сыарнак 20 17531
Скол[1] 3 17665
Тарвос 7,5 17983
Таркек 3,5 18009
Грэйп 3 18206
Гірокін 4 18437
Мундылфары 3,5 18628
Ярнсакса 3 18811
Нарві 3,5 19007
Бэргельмір 3 19336
Сутунґ 3,5 19459
Хацы 3 19846
Бэстла 3,5 20192
Трум (Thrymr) 3,5 20314
Фарбауці 2,5 20377
Эгір 3 20751
Кары 3,5 22089
Фенрыр 2 22454
Сурт 3 22704
Імір 9 23040
Логі 3 23058
Фарньёт 3 25146

У 2004—2007 былі выяўленыя 29 спадарожнікаў.

  1. ^ Overview | Saturn Moons (анг.). NASA. Праверана 21 мая 2023 г.
  2. ^ Hubbard, William B., Marley, Mark and Buratti, Bonnie Saturn Encyclopedia Britannica Праверана 21 мая 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць