Мімас (спадарожнік)
спадарожнік Сатурну
Мімас — спадарожнік плянэты Сатурн, адкрыты 17 верасьня 1789 году Ўільямам Гэршэлем. Сваю назву спадарожнік атрымаў ад сына Гэршэля ў 1847 годзе. Паводле грэцкай міталёгіі Мімас — гэта сын багіні Геі.
спадарожнік Сатурна | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Ўільям Гэршэль |
Дата адкрыцьця | 17 верасьня 1789 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 185,404 тыс. км |
Эксцэнтрысытэт | 0,0202 |
Арбітальны пэрыяд | 0,942 содні[1] |
Нахіл арбіты | 1,566° |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 396 км |
Сярэдні радыюс | 198.2 ± 0.4 км |
Плошча паверхні | ~490 тыс. км² |
Маса | 37,493(±31)×1015 кг |
Шчыльнасьць | 1,1479 ± 0,0053 г/см³ |
Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,0636 м/с² |
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | 0,942421 зямных сутак |
Нахіл восі вярчэньня | адсутнічае |
Альбэда | 0,5 |
Бачная зорная велічыня | 12,9 |
Тэмпэратура паверхні | ~64 К |
Атмасфэра | адсутнічае |
Нізкая шчыльнасьць Мімасу (1,15 г/см³) паказвае, што ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду зь невялічкімі ўкрапваньнямі камянёў. З-за прыліўных сіл Сатурна, якія ўзьдзейнічаюць на яго, Мімас не зусім сфэрычны, яго доўгая вось на 10% даўжэй, чым кароткая (памеры спадарожніка — 415,6 × 393,4 × 381,2 км). Такая недасканаласьць формы добра прыкметная на здымках з зонда Касіні.