Пан (спадарожнік)

спадарожнік Сатурну

Пан (па-лацінску: Pan, па-грэцку: Πάν) — унутраны спадарожнік плянэты Сатурн, вядомы пад назовам Сатурн XVIII. Ён быў адкрыты 16 ліпеня 1990 году навукоўцам астрафізыкам Маркам Шоўалтэрам падчас аналізаваньня здымкаў, зробленых у 1981 годзе касьмічным апаратам АМС Вояджэр-2. Сьпярша Пан атрымаў часовае абазначэньне S/1981 S 13, а 16 верасьня 1991 году спадарожнік атрымаў афіцыйную назву ў гонар міталягічнага грэцкага пэрсанажа Пана.

Пан
спадарожнік Сатурна
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Марк Шоўалтэр
Дата адкрыцьця 16 ліпеня 1990 году
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 133 584,0±0,1
Эксцэнтрысытэт 0.000035
Арбітальны пэрыяд 0,575050718 дзён (13.801217 гадзіны)
Нахіл арбіты 0,001°
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 26 км
Сярэдні радыюс 15 ± 2 км
Маса 4.95±0.75 (×1015 кг)
Шчыльнасьць 0,36 ± 0,16 г/см³
Прыскарэньне вольнага паданьня 0.0001–0.0018 м/с²
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі 0,575 дзён
Альбэда 0,5
Бачная зорная велічыня 19,4
Тэмпэратура паверхні ≈ 78 K
Атмасфэра адсутнічае