Сон у чырвоным цераме
«Сон у чырвоным цераме» (па-кітайску: 紅樓夢) — найболей папулярны з чатырох клясычных раманаў на кітайскай мове. Першыя 80 главаў былі напісаныя Цао Сюэцінем і выйшлі ў сьвет пад назовам «Запіскі аб каменьні» незадоўга да ягонай сьмерці ў 1763 годзе. Аднак амаль праз трыццаць гадоў, у 1791 годзе, нехта Гао Э апублікаваў яшчэ сорак главаў, скончыўшы тым самым сюжэтную лінію раману. Дасьледнікі раману спрачаюцца на конт таго, наколькі заключная частка адпавядае аўтарскай задумцы Цао.
Сон у чырвоным цераме | |
па-кітайску: 紅樓夢 па-кітайску: 石頭記 | |
Выява да раману, выкананая ў XIX стагодзьдзі | |
Жанр: | жангхуй[d], сяашо[d] і сямейная сага[d] |
---|---|
Аўтар: | Цао Сюэцінь[d] |
Мова арыгіналу: | кітайская |
Публікацыя: | 1792, XVIII стагодзьдзе і 1868 |
Твор ёсьць многаплянавым апавяданьнем аб заняпадзе дзьвюх галінах сям’і Цьзя, на фоне якой — акрамя трох пакаленьняў — зьяўляюцца незьлічонае мноства іх сваякоў. Паводле клясычных кітайскіх раманаў, кампазыцыя кнігі адметна рыхласьцю. У рамане вольна зьмешаны элемэнты аўтабіяграфічнага апісаньня й выдумкі, падзеі штодзённага жыцьця чаргуюцца са звышнатуральнымі здарэньнямі. Раман адметны ня толькі вялікай колькасьцю герояў і псыхалягічным размахам, але й сваім дакладным і дэталёвым назіраньнем за жыцьцём і сацыяльнымі структурамі, характэрнымі для кітайскага грамадзтва XVIII стагоддзя[1].
Мова
рэдагавацьРаман напісаны на народнай кітайскай мове, а не клясычнай кітайскай, што дапамагло ўсталяваць у літаратуры некаторыя народныя ідыёмы. Аўтар рамана, Цао Сюэцінь, добра разьбіраўся ў кітайскай паэзіі й у клясычнай кітайскай мове, напісаўшы некалькі трактатаў у паўклясычным стыле. Гутаркі ў рамане былі напісаны на Пэкінскім дыялекце Мандарыну, які пазьней стаў асновай для сучаснай гутарковай кітайскай, з уплывамі з дыялекту вобласьці Нанкіна, дзе жыла сям’я Цао напачатку XVIII стагодзьдзя.
Пераклады
рэдагавацьНа Ўсходзе першы пераклад быў зроблены ў XX стагодзьдзі, калі клясычная кітайская адукацыя была зьменена на сучасную эўрапейскую й ужо ня кожны мог чытаць па-кітайску. У 1920 годзе выйшаў японскі пераклад «Сна ў чырвоным цераме», які быў зроблены Юкідай Роханам і Хіраокай Рудзё, пераклад суправаджаўся тэкстам на арыгінальнай мове.
Упершыню на эўрапейскую мову быў зроблены пераклад у XIX стагодзьдзі, расейцам Каванько, які пабываў у Кітаі, але пераклад быў зроблены толькі часткова. Поўны расейскі пераклад быў зроблены Панасюком у 1958 годзе.
У Ангельшчыне ў 1868 годзе першыя восем разьдзелаў выйшлі ў перакладзе Боўра, а ў 1885 годзе Гэрбэрта Джайлза, у 1919 годзе перакладчыка кітайскай літаратуры — Артура Ўэйлі. Нямецкі пераклад Франца Куна выйшаў ў 1932 годзе, францускі ў выбраных фрагмэнтах — у 1933 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «CliffsNotes, About the Novel: Introduction». Cliffsnotes.com.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСон у чырвоным цераме — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Раман у перакладзе Панасюка (рас.)
- Прадмова Меншыкава (рас.)