Смыга[1] (па-ўкраінску: Смига) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Дубенскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Крэменец — Камяніца-Валынская. Празь мястэчка праходзіць аўтадарога ДубнаКрэменец.

Смыга
лац. Smyha
укр. Смига
Герб Смыгі Сьцяг Смыгі
Першыя згадкі: 1861
Былая назва: Кэнэбэрг
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Дубенскі
Плошча: 34,17 км²
Вышыня: 224 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 2700 чал. (2017)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3656
Паштовы індэкс: 35680
КОАТУУ: 5621655900
Нумарны знак: BK, НК / 18
Геаграфічныя каардынаты: 50°14′16.12″ пн. ш. 25°45′52.23″ у. д. / 50.2378111° пн. ш. 25.7645083° у. д. / 50.2378111; 25.7645083Каардынаты: 50°14′16.12″ пн. ш. 25°45′52.23″ у. д. / 50.2378111° пн. ш. 25.7645083° у. д. / 50.2378111; 25.7645083
Смыга на мапе Ўкраіны
Смыга
Смыга
Смыга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gska2.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=21.07.2008&rf7571=27357

Гісторыя

рэдагаваць

Заснавана ў 1861 годзе пад назвай Кэнэбэрг. У 1890 годзе ўладальнік мясцовасьці граф Бэрг, які жыў у Студзінцы, запрашае з Прусіі і пасяляе тут дзесяць сем’яў немцаў спэцыялістаў-клянкараў. Яны з дуба выраблялі клянкі да бочак зь півам, віном і гарэлкай. Было пабудавана два вялікіх склады для гатовай прадукцыі. Паселішча немцаў спачатку ня мела назвы. У знак падзякі свайму гаспадару графу Бэргу паселішча назвалі Кэнэнбэрг, гэта значыць па прозьвішчы двух уладальнікаў, Кэнэ й Бэрга таму, што Бэрг прадаў немцу Кэнэ лес. І тут Кэнэ збудаваў тартак і пачаў расьпілоўваць драўніну. Для рабочых ён пабудаваў два баракі, а потым сюды перасяліліся і лесарубы. Паводле паданьня ў 1906 годзе Бэрг, а магчыма і Кэнэ, праклаў чыгунку, але празь пяць гадоў усё гэта прадаў барону Струвэ з Даніі. З часам Стувэ пашырыў магутнасьці тартака, збудаваў вузкакалейку, млын, наладзіў вытворчасьць гонты і іншы дрэваапрацоўчы промысел. Але перад Першай сусьветнай вайной амаль усе немцы вярнуліся ў Прусіі.