Сло́німскі раённы краязна́ўчы музэ́й імя́ Язэ́па Стабро́ўскага — музэй у Слоніме, адкрыты ў 1929 року.

Слонімскі краязнаўчы музэй
Слонімскі раённы краязнаўчы музэй імя Стаброўскага
Месцазнаходжаньне СлонімБеларусь
Створаны 20 верасьня 1929 г.
slmuz.by

Мінуўшчына

рэдагаваць

Музэй быў адкрыты 20 верасьня 1929. Ягоная экспазыцыя і зборы налічвалі 5 тысячаў экспанатаў. У 1957 року музэй атрымаў двухпавярховы будынак па адрасе пляц Леніна, № 1, дзе знаходзіцца і цяпер. Экспазыцыя музэю за савецкім часам мянялася тройчы. Цяперашняя плошча складае больш за 400 м². У трох экспазыцыйных залях разьмешчаны аддзел прыроды, у шасьці — аддзелы гісторыі ад старажытных часоў да сучаснасьці. Установа мае 2 выставачныя залі: у будынку музэю (36 м²) і ў в. Жыровічы (270 м²). Штогод музэй наведваюць больш за 30 000 чалавек.

Агульны музэйны фонд уключае ў сябе больш за 23 000 экспанатаў, сярод якіх ёсьць вельмі рэдкія і ўнікальныя. Да такіх экспанатаў адносяцца: калекцыя манэтаў XVII—XIX стагодзьдзяў, у тым ліку скарб польска-літоўскіх манэтаў XVI—XVIII стагодзьдзяў, калекцыя дакумэнтаў XVI—XIX стагодзьдзяў, бронзавы бюст Напалеона, выкананы ў Парыжы ў 1885 г., каляровы плян Слоніму 1825 року, пляны асобных маёнткаў XVIII—XIX стагодзьдзяў, калекцыі старажытных рукапісаў XVI—XIX стагодзьдзяў.