Словаўтваральнае гняздо
Словаўтваральнае гняздо — упарадкаваная адносінамі вытворнасьці сукупнасьць аднакаранёвых словаў. Усе словы аднаго гнязда маюць фармальнае і сэмантычнае адзінства, бо ў іх складзе вылучаецца адна каранёвая марфэма.
Характарыстыкі словаўтваральнага гнязда
рэдагаваць- Словы ўтвараюцца ад аднаго кораня.
- Словы аб’ядноўваюцца сучаснымі марфалягічнымі сувязямі.
- Словы аб’ядноўваюцца сучаснымі сэмантычнымі сувязямі.
У склад словаўтваральнага гнязда ўключаюцца толькі вытворныя словы розных часьцінаў мовы, якія ўпарадкаваныя паміж сабой адносінамі пасьлядоўнай словаўтваральнай вытворнасьці (кожнае вытворнае, матываванае слова ў складзе словаўтваральнага гнязда павінна знаходзіцца пры сваім матывавальным слове).
Будова словаўтваральнага гнязда
рэдагавацьПачатак словаўтваральнага гнязда — зыходнае слова (невытворнае).
Будова словаўтваральнага гнязда: зыходнае слова + ступені дэрывацыі (максымум 5).
У словаўтваральным гнязьдзе па гарызанталі вылучаюцца словаўтваральныя сынтагмы (матываваныя словы суадносяцца ў пасьлядоўнасьці: кожнае наступнае матываванае слова зьвязанае са сваім матывавальным). Па вэртыкалі вылучаюцца словаўтваральныя парадыгмы (сукупнасьць вытворных словаў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі). Паколькі словаўтваральныя сынтагмы складваюцца са словаўтваральных ланцужкоў, то словаўтваральнае гняздо — сукупнасьць словаўтваральных пар і ланцужкоў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |