Скіф (СТРК)

украінска-беларускі СТРК

«Скіф» — украінска-беларускі супрацьтанкавы ракетны комплекс, распрацаваны кіеўскім ДККБ «Луч» і менскай кампаніяй ААТ «Пеленг».

Скіф

Тып процітанкавы ракетны комплекс
Краіна паходжаньня Украіна/Беларусь
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца КБ «Луч»/Пеленг
Вытворчасьць з 2018
Характарыстыкі
Найбольшая
далёкасьць
5000 м

Ракета вырабляецца ў г. Кіеве на ДАХК «Арцём», прыбор навядзеньня «ПН-З» — у г. Менску ААТ «Пеленг».

У СТРК «Скіф» прыменена паўаўтаматычная сыстэма навядзеньня па прамяню лазэра. Выяўленьне цэлі і навядзеньне забясьпечваецца з дапамогай аптычнага і інфрачырвонага прыцэлаў, што дазваляе весьці стральбу ў складаных умовах надвор’я.

Асаблівасьцю СТРК зьяўляецца магчымасьць навядзеньня ракеты на цэль з закрытых пазыцыяў і хованак. Іншы адметнай рысай комплексу зьўляецца траекторыя палёту ракеты: пасьля пуску яна ляціць над лініяй візаваньня (на вышыні каля 10 м) і зьніжаецца на ўзровень цэлі на канчатковым участку палёту. Лазерны прамень пры гэтым сьвеціць у хвост ракеты і толькі за долю сэкунды перад ударам перакладаецца на цэль.

Маецца на ўзбраеньні армій такіх краінаў як Саудаўская Арабія, Катар і Азэрбайджан.

СТРК выкарыстоўвае ракету Р-2, уніфікаваную з СТРК «Бар’ер». Даўжыня ракеты складае 1270 мм, Даўжыня кантэйнэру з ракетай-1360 мм, калібр ракеты-130 мм, Вага-16 кг.

Мадыфікацыя рэдагаваць

  • Скіф — базавая мадыфікацыя, прадстаўленая на выставе ў лютым 2005 году[1]
  • Скіф-Д — складаецца з усталяванай на трыногу пускавы ўстаноўкі, кантэйнеру для ракет Р2, прыбора навядзеньня ПН-С і пульта дыстанцыйнага кіраваньня, які дазваляе апэратару выконваць пуск з дыстанцыі да 50 м
  • Скіф-М — СТРК, абсталяваны беларускім цеплавізарам
  • аўтаномны трэнажор СТРК «Скіф», распрацаваны беларускім ЗАТ «ЦНІП» — упершыню прадстаўлены ў 2013 годзе на Зброевай выставе IDEX-2013, прызначаны для навучаньня разьлікаў «Скіф»[2]
  • Стугна-П— варыянт, прыняты на ўзбраеньне Ўзброеных сіл Украіны. У адрозьненьне ад ПТРК «Скіф», які абсталяваны прыборам навядзеньня ПН — з вытворчасьці Менскага ААТ «Пеленг», СТРК «Стугна-П» абсталяваны прыборам навядзеньня ПН-і ўкраінскай распрацоўкі[3].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ Валентин Бадрак. Украина на оружейном гребне. Надолго ли? // «Подробности. UA» ад 16 лютага 2005
  2. ^ На выставке IDEX-2013 в Абу-Даби белорусский ОПК представит ряд новых разработок // ЦАМТО от 14 февраля 2013
  3. ^ О новом украинском ПТРК // «Зарубежное военное обозрение», № 6 (819), чэрвень 2015. стр.97-98