Ску́мбрыя ў кажушку́ — рыбная страва.

Скумбрыя ў кажушку
Нацыянальная стравабеларуская
ПаходжаньнеБеларусь
РэгіёнУсходняя Эўропа
Час прыгатаваньня1 гадзіна
Асноўны складнікскумбрыя
Распаўсюджаныя складнікіцыбуля, мята, лімон, алей

Для прыгатаваньня стравы выкарыстоўваюць: 2 скумбрыі, рэпчатую цыбулю і лімон, пучок мяты, алей і сталовую лыжку цукру, соевую падліву і соль[1].

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Спачатку трыбушаць скумбрыю, у якой выдаляюць галаву. Затым яе соляць звонку і ўнутры. Таксама ўнутр выціскаюць сок лімона. У кожную тушку рыбы кладуць паўкольца лімона і мяту. Цыбулю наразаюць паўкольцамі. На разагрэтую з алеем патэльню выкладваюць рыбу з цыбуляй. Пры смажаньні дадаюць цукар і памешваюць цыбулю. Затым дадаюць соевую падліву. Смажаньне працягваюць да празрыстасьці цыбулі і выкіпу вадкасьці. Пасьля рыбу ахутваюць цыбуляй і загортваюць у фольгу. Урэшце рыбу ў фользе ставяць на 30–40 хвілінаў у разагрэтую да 180–200 °C духоўку[1].

  1. ^ а б Скумбрыя ў кажушку // Зьвязда : газэта. — 30 лістапада 2013. — № 226 (27591). — С. 8. — ISSN 1990-763x.