Склад войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 годзе
Ніжэй прыводзіцца склад войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 годзе, які быў запраектаваны Чатырохгадовым Соймам для войску ў 100 тысячаў (67 тысячаў у Кароне Польскай і 33 тысячы ў ВКЛ). У рэальнасьці да пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй 1792 году было створана войска толькі ў 57 394 галавы (39 149 у Кароне й 18 245 у ВКЛ).
Падзел войска ВКЛ
рэдагавацьВойска ВКЛ было падзелена на 2 дывізіі. На чале кожнай стаяў генэрал-лейтэнант. Для дапамогі генэрал-лейтэнанту служылі два генэрал-маёры. У дывізіях прысутнічалі тры роды ўзбраеньняў: кавалерыя, пяхота й артылерыя.
- 1 дывізія Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр Юзэф Юдзіцкі
- 2 дывізія Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр Шымон Забела
Склад войска ВКЛ
рэдагавацьВайскавое падразьдзяленьне | Колькасьць галоваў | |
---|---|---|
Коньніца: кожная харугва ў брыгадах і палках стварала адзіны швадрон | ||
1-я брыгада | 16 харугваў (кожная па 150 коняў) штаб (21 галава) |
2421 |
2-я брыгада | ”” | 2421 |
1 рэгімэнт гвардыі | 318 | |
Полк пярэдняй варты ЯКМці пад камандаваньнем Бараноўскага | 8 харугваў (кожная па 135 коняў) штаб (18 галоваў) |
1098 |
Полк вялікай булавы Еленскага | ”” | 1098 |
Полк палявой булавы Раманоўскага | ”” | 1098 |
Полк Бышэўскага | ”” | 1098 |
Полк Беляка | ”” | 1098 |
Агулам у коньніцы: | 10650 | |
Пяхота: | ||
Рэгімэнт гвардыі | 568 | |
Корпус артылерыі | 10 кампаній (кожная па 156 галоваў) Штаб Корпус інжынэраў |
1661 |
8 палявых рэгімэнтаў: | ||
•1 рэгімэнт вялікай булавы | 3 батальёна (у кожным па 4 кампаніі) 12 кампраній (кожная па 176 галоваў) Штаб |
2153 |
•2 рэгімэнт вялікай булавы | ”” | 2153 |
•3 рэгімэнт палявой булавы | ”” | 2153 |
•4 рэгімэнт палявой булавы | ”” | 2153 |
•5 рэгімэнт князя генэрала артылерыі | ”” | 2153 |
•6 рэгімэнт Грабоўскага | ”” | 2153 |
•7 рэгімэнт Несялоўскага | ”” | 2153 |
•8 рэгімэнт Радзівілаў | ”” | 2153 |
Вугорская харугва вялікай булавы | 73 | |
Вугорская харугва палявой булавы | 73 | |
Корпус стралкоў | 4 батальёна (у кожным па 4 кампаніі) 16 кампраній (кожная па 147 галоваў) Штаб |
2352 |
Агулам у пяхоце: | 21951 | |
Агулам у войску ВКЛ: | 32601 |
Літаратура
рэдагаваць- Twardowski, B. Wojsko Polskie Kościuszki w roku 1794 Poznań, Nakładem Księgarni Katolickiej. 1894