Складанаскарочанае слова
Складанаскарочаныя словы — словы, утвораныя з двух ці больш словаў. Складанаскарочаныя словы могуць утвараюцца:
- з часткі слова й цэлага слова: партбілет, дзяржпраект, агітбрыгада, пэдінстытут, жылплошча;
- з пачатковых частак двух ці больш словаў: калектыўная гаспадарка — калгас, філялягічны факультэт — філфак, юны натураліст — юннат;
- з пачатковых знакаў: БНФ (бэ-эн-эф) — Беларускі народны фронт, БНР — Беларуская народная рэспубліка;
- з пачатковых гукаў — ААН (а-ан) — Арганізацыя аб’яднаных нацыяў, ЦУМ (цум) — Цэнтральны ўнівэрсальны магазін;
- з часткі першага слова й пачатковых гукаў наступных словаў: аблана (аблана́) — абласны аддзел народнае асьветы), БелСЭ (бе́лсэ́) — Беларуская савецкая энцыкляпэдыя.
Складанаскарочанымі таксама зьяўляюцца словы: рацыя (радыёстанцыя), эсьмінец (эскадраны мінасносец), біёніка (біялёгія і электроніка).