Скатыш
Скаты́ш (анг. skoteesh) або шо́тыш (па-нямецку: Schottisch) — парны народны танец, які атрымаў распаўсюджанасьць на балях у віктарыянскую эпоху. Паходзіць ён з кантынэнтальнай Эўропы, аднак дакладнае месца невядомае; паводле некаторых зьвестак, упершыню танчыць яго пачалі ў Багеміі.
Скатыш аказаў уплыў на музыку розных краінаў, такіх як Аргентына («хатыс» і «чамамэ(en)»), Фінляндыя («енка»), Францыя, Італія, Нарвэгія («райнлендэр»), Партугалія і Бразылія (шоці(en), шоціча), Гішпанія (шоціс), Швэцыя, Данія («шотыс»), ЗША ды іншых.
Асноўны крок у скатышы робіцца на 4 лікі: два бакавыя крокі ўлева і ўправа, за якімі ідзе абарот на чатыры крокі. У некаторых краінах замест бакавых крокаў і павароту падскокваюць пад стратспэй. У кожнай з краінаў існуюць уласныя адмены скацішаў (аўстрыйскі, ісьляндзкі, нарвэскі, швэдзкі, эляндзкі і да т. п.).
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Асаблівасьці розных скатышаў у Facebook-суполцы «Гістрыёну»
- Як танчыць скатыш (анг.)