Скальбія
Эль-Скальбія (па-арабску: السقيلبية) — места ў паўночна-заходняй Сырыі, у мугафазе Хама. Ляжыць за 48 км ад Хамы. Насельніцтва — 17 313 чалавек (2004), пераважна праваслаўныя хрысьціяне.
Скальбія | |
Краіна: | Сырыя |
Вышыня: | 220 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 35°22′11″ пн. ш. 36°22′48″ у. д. / 35.36972° пн. ш. 36.38° у. д.Каардынаты: 35°22′11″ пн. ш. 36°22′48″ у. д. / 35.36972° пн. ш. 36.38° у. д. |
Скальбія | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфія
рэдагавацьСкальбія знаходзіцца на паўночным захадзе мугафазы Хамы, за 48 км ад ейнай сталіцы.
Падзяляецца на прадмесьці: Старое места, Сагм эль-Бэйдар, Султанія, эль-Тэль, эль-Сук, эль-Абра і Айн эль-Барада.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа грэцкім часам прыкладна на гэтым месцы разьмяшчалася Сэлеўкія ад Бэлюм(d), зьніклая ў Сярэднявеччы. Ад грэцкага паселішча меркавана паходзіць сучасная назва.
У XIX стагодзьдзі сюды ўцяклі ад асманскага перасьледу грэцкія праваслаўныя з Аўрану. Пазьней да іх далучыліся хрысьціяне з Горнага ўзьбярэжжа.
У 1860 року(d) мясцовыя бэдуіны ўчынілі напад на Скальбію.
У 1933 року даволі вялікая вёска з 3400 жыхароў.
У незалежнай Сырыі Скальбія хутка вырасла і ў 1964 року стала цэнтрам раёну, а з гэтым і атрымала статус места. У 1965 зьявілася электрыфікацыя.
Эканоміка
рэдагавацьЗначная частка насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай. Вырошчваюцца пшаніца, бавоўна, цукровыя буракі, гародніна і бабовыя. Для ўнутраных патрэбаў гадуюць птушак і рыбу. Дзейнічаюць таксама прамысловыя прадпрыемствы, гандаль, паслугі.
Да грамадзянскай вайны Скальбія прываблівала турыстаў дзякуючы блізкасьці рымска-бізантыйскіх руінаў Апамэі, сярэднявечных замкаў Калаат эль-Мадык і Абу Кубэйс ды ракі Нар эль-Барэд.
Культура
рэдагавацьПаводле стану на 2014 рок у Скальбіі дзейнічалі дзьве царквы: сьвятога Пятра і сьвятога Паўла — а таксама манастыр Усьпеньня Маці Божай.