Скальгольт
(Перанакіравана з «Скалхольт»)
Скалхольт (па-ісьляндзку: Skálholt) — гарадок у Ісьляндыі.
Геаграфія
рэдагавацьМястэчка Скалхольт знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі, у сісьле Аўрнес, на рацэ Хвіта. Праз гарадок пралягае аўтастрада «Залатое кольца», якая злучае паўднёвы усход краіны зь яе паўднёвымі рэгіёнамі. Сёньня Скалхольт уяўляе сабой невялікае паселішча зь вялікім саборам.
Гісторыя
рэдагавацьСкалхольт — значны рэлігійны цэнтар Ісьляндыі. У 1056 годзе тут было ўтворана першае эпіскапства краіны. Новы сабор у Скалхольте будаваўся з 1956 па 1963 пры дапамозе шэрагу скандынаўскіх краін. Штогод у Скалхольце, у будынку царквы, ладзіцца міжнародны летні фэстываль клясычнай музыкі.