Селянін (аднадзёнка)
«Селянін» — грамадзка-палітычная газэта-аднадзёнка, выдадзеная ў Вільні 8 жніўня 1925 году пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча і 15 студзеня 1928 году пад рэдакцыяй Антона Шапеля. У матэрыялах, якія зьмяшчаліся на яе старонках, патрабавалася адкрыцьця школаў на беларускай мове, разьвіцьця беларускай культуры. Зьмяшчала карэспандэнцыю з Варшавы і Белавежы, інфармавала пра жыцьцё беларусаў у Летуве.
«Селянін» | |
Тып | аднадзёнка |
---|---|
Галоўны рэдактар | Язэп Туркевіч, Антоні Шапель |
Рэдактар | Язэп Туркевіч |
Заснаваная | 8 жніўня 1925 і 15 студзеня 1928 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Людвісарская вул. 2-3 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Селянін» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- «Селянін» (1928) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)