Севярына Віславух (філёляг)

польская філёляг

Севярына Марыя Віславух (па-польску: Seweryna Maria Wysłouch; нар. 25 сьнежня 1940, Гастынін[3]) — польская літаратуразнаўца, прафэсарка гуманітарных навук.

Севярына Віславух
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1940(1940-12-25) (83 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак філёляг, літаратуразнаўца, паляністка, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1], літаратурная тэорыя[d][1] і паляністыка[d][1]
Месца працы
Сябра ў Літаратурнае таварыства імя Адама Міцкевіча[d]
Навуковая ступень праф.
Бацька Віктар Віславух[d]
Узнагароды
Залаты крыж Заслугі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дачка інжынэра Віктара Віславуха і Мар’яны з Фронтчакаў[3].

Скончыла ліцэй у Познані (1958) і факультэт паляністыкі ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча (1963). Працавала настаўніцай польскай мовы ў музычным ліцэі, прафэсійна-тэхнічнай вучэльні для працоўных № 2[3], Вышэйшых настаўніцкіх курсаў (усе — Познань). У 1970 абараніла доктарскую дысэртацыю Проза Міхала Хараманскага. Трансфармацыя псыхалягічнага раману XX стагодзьдзя. З 1973 року працавала ад’юнктам на факультэце тэорыі літаратуры Інстытуту польскай філялёгіі ўнівэрсытэту Адама Міцкевіча. У 1981 атрымала ступень габілітаванага доктара за працу Праблематыка адначаснасьці ў прозе, у 1983 атрымала пасаду дацэнта. У 1984—1987 — намесьніца дырэктара ІПФ УАМ, ад 1991 — асацыяваная прафэсарка УАМ, у 1994 атрымала тытул прафэсара гуманістычных навук. У 1998—2011 кіравала факультэтам сэміётыкі літаратуры ІПФ УАМ[3][4].

Сяброўка Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча.

У 1984 адзначаная залатым Крыжам Заслугі[3].

Творчасьць

рэдагаваць

Разам з Бажэнай Храстоўскай апублікавала ў 1974 том дасьледаваньняў Ведамасьці з тэорыі літаратуры ў літаратурным аналізе. Аўтарка працаў Проза Міхала Харамянскага (1977), Праблематыка адначаснасьці ў прозе (1981), Літаратура і візуальныя мастацтвы (1994), Літаратура і сэміётыка (2001).

Суаўтарка падручнікаў: Сучасная літаратура. Падручнік для выпускных клясаў і Дастасоўная паэтыка.

  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Polish Science
  3. ^ а б в г д Współcześni polscy pisarze i badacze literatury. Słownik biobibliograficzny. Tom dziewiąty. W-Z, wyd. Szkolne i Pedagogiczne, Warszawa 2004, s. 331—333
  4. ^ Zakład Semiotyki Literatury. Seweryna Wysłouch Праверана 2020-11-13 г. Архіўная копія ад 2020-11-13 г.