Свавольнікі

фільм 2013 году

«Свавольнікі» (па-француску: Les gamins) — францускі камэдыйны фільм 2013 году. Рэжысэрам кінастужкі стаў Антані Марсьяно. Галоўныя ролі выканалі Ален Шаба, Макс Бубліль, Сандрын Кібэрлен і Мэляні Бэрнье.

Свавольнікі
па-француску: Les Gamins
Жанр кінакамэдыя[d][1]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Вытворчасьць Légende Entreprises[d]
Распаўсюд Gaumont Film Company[d]
Дата выхаду 17 красавіка 2013[4] і 3 ліпеня 2014[5]
Працягласьць 95 хвіліна
Краіна
Мова француская мова
Старонка на IMDb

Сюжэт рэдагаваць

  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Малады чалавек Тама (Макс Бубліль) марыць пра музычную кар’еру. Аднойчы сьпяваючы на вясельлі, ён знаёміцца зь Лёляй (Мэляні Бэрнье), зь якой пачынае рамантычныя стасункі. Пачынаючы жыць разам, Тама ўцямляе, што трэба знайсьці нейкую стабільную працу і зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Лёля пагаджаецца, і яна знаёміць каханага са сваімі бацькамі Жыльбэрам (Ален Шаба) і Сюзаннай (Сандрын Кібэрлен). Сюзанна клапаціцца аб лёсе дзяцей Буркіна-Фасо і прытрымліваецца абалівай дыеты; у гэты час Жыльбэр, стаміўшыся ад жыцьця, бавіць час перад тэлевізіяй. На наступны дзень пасьля знаёмства Жыльбэр жадае сысьці зь сям’і, каб аднавіць сваё жыцьцё, і цягне за сабой Тама, распавядаючы яму, што ягоны шлюб таксама ўцягнецца ў руціну. Жыльбэр натхняе Тама на ягоную музычную кар’еру, а таксама пачынае марнаваць грошы на розныя забавы. Тама губляе Лёлю, каб потым, пераасэнсаваўшы сваё жыцьцё, вярнуць яе.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць