Саюз актыўнай барацьбы

«Саюз актыўнай барацьбы» — беларуская кансьпірацыйная арганізацыя нацыяналістычнага накірунку. Мела сувязі з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў.

Саюз актыўнай барацьбы
Дата ўтварэньня 1939 рок
Дата спыненьня існаваньня 1939 год
Тып нелегальная
Месцазнаходжаньне Вільня
Мікола Шчорс

Перадумовы

рэдагаваць

Прыклад таго, як арганізоўваліся і змагаліся ўкраінцы-антыкамуністы, ня мог не ўплываць на беларускіх нацыяналістаў. Да таго дадалося, што ў канцы 1938 — у пачатку 1939 гадоў існавала аўтаномная, а пасьля і незалежная дзяржава Карпацкая Ўкраіна. Вядома, што суполка беларусаў з розных краінаў Эўропы ўдзельнічала ў абароне Карпацкай Украіны і, імаверна, усе яны загінулі. У гэты час польская паліцыя адзначае актывізацыю кантактаў віленскіх беларусаў з АУН. Сярод іх, відаць памылкова, згадваўся паэт Максім Танк.

У 1935 ці 1936 Мікола Шчорс удзельнічаў ва ўкраінскім нелегальным зтездзе ў Львове. Гэта быў зьезд украінскага студэнцтва з розных краінаў Эўропы. На ім Шчорс вітаў прысутных ад імя беларускіх студэнтаў. Зьезд быў разагнаны польскай паліцыяй. Паводле М. Шчорса, пасьля ўдзелу ў львоўскім зьездзе яго выклікалі ў Дэфэнзыву. Палякі прапаноўвалі яму супрацоўніцтва, абяцалі прафэсуру ва унівэрсытэце на мэдыцыне. Але ён адмовіўся.

Дзейнасьць

рэдагаваць

У пачатку сакавіка 1939 году польская паліцыя атрымала інфармацыю, што ў Вільні ствараецца кансьпірацыйная беларуская маладзёвая нацыяналістычная арганізацыя «Саюз Актыўнай Барацьбы». На чале яе стаў Мікола Шчорс. Імаверна, вясной 1939 года польская паліцыя «патрывожыла» Міколу Шчорса зноў. Таму «Саюз Актыўнай Барацьбы» не разгарнуў дзейнасьці, бо быў на самым пачатку раскансьпіраваны. Ігнараваньне пагрозаў польскіх уладаў магло б прывесьці да арышту беларускіх нацыяналістаў.

Польская паліцыя называла «Саюз Актыўнай Барацьбы» «новай баявой беларускай арганізацыяй». У якасьці інструктара ў яе быў прыцягнуты ўкраінскі дзяяч з АУН Уладзімер Дэцык, які вучыўся ў Віленскай школе палітычных навук.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць