Сацыял-дэмакратычная партыя (Бразылія, 2011)

Сацыял-дэмакратычная партыя (па-партугальску: Partido Social Democrático; PSD) — палітычная партыя ў Бразыліі, закладзеная былым сябрам партыі дэмакратаў Жылбэрту Касабам. У выніку партыя стала прытулкам да дысыдэнтаў і выгнаньнікаў з розных палітычных партыяў, асабліва Дэмакратычнай партыі, Бразыльскай сацыял-дэмакратычнай партыі і Прагрэсіўнай партыі[1]. Партыя стала галоўнай сілай цэнтрызму ў Бразыліі і звычайна на выбарах аб’ядноўваецца як зь левымі, гэтак і з правымі партыямі. Такім чынам, сябры партыі займалі пасады ў міністэрствах і важных сакратарыятах урадаў прэзыдэнтаў Дылмы Русэф, Мішэла Тэмэра і Жаіра Балсанару. Тым ня менш, прадстаўнікі партыі галасавалі за імпічмэнт прэзыдэнткі Русэф. У многіх бразыльскіх штатах сацыял-дэмакраты займаюць лібэральную пазіцыю ў эканоміцы і мелі добрыя вынікі на выбарах. Партыя мае добрыя дачыненьні з буйнымі палітычнымі партыямі, як то з Бразыльскай сацыялістычнай партыяй, Прагрэсіўнай партыяй, Бразыльскай рабочай партыяй, Рэспубліканскай партыяй і прагрэсіўнай партыяй «Грамадзяне».

Сацыял-дэмакратычная партыя
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 21 сакавіка 2011
Штаб-кватэра
Ідэалёгія кансэрватыўны лібэралізм[d]
Колькасьць 248 029
Афіцыйны сайт psd.org.br (парт.)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць