Сацыялёгія навукі

разьдзел сацыялёгіі, які вывучае навуку як сыстэму творчай дзейнасьці

Сацыялёгія наву́кі — гэта галіновая сацыялягічная тэорыя, якая вывучае навуку як сыстэму творчай дзейнасьці, якая дынамічна разьвіваецца, накіраваную на генэраваньне новых ведаў і іхную практычную рэалізацыю, і як сацыяльны інстытут, які функцыянуе ў канкрэтна-гістарычных, сацыяльна-эканамічных, сацыяльнакультурных і палітычных умовах.

Праблемная вобласьць

рэдагаваць
  • Высьвятленьне спэцыфікі навуковай дзейнасьці, фактараў і асаблівасьцяў яе дэтэрмінацыі й матывацыі;
  • Дасьледаваньне навукі як складанай арґанізаванай сацыяльнай сыстэмы;
  • Вызначэньне парамэтраў і сацыяльнай значнасьці індывідуальных і калектыўных фактараў разьвіцьця навукі як сыстэмы дзейнасьці і ведаў;
  • Выяўленьне асаблівасьцяў навукі як сацыяльнага інстытуту, які вырабляе новыя веды і вызначае спосабы іх практычнай рэалізацыі;
  • Вывучэньне сацыяльных аспэктаў дасьледчай працы, навуковых камунікацыяў, узаемадзеяньня фармальных і нефармальных адносінаў у сацыяльных структурах навуковых супольнасьцяў, групаў і арґанізацыяў;
  • Эмпірычныя дасьледаваньні й тэарэтычная эксплёатацыя сацыяльных праблем, якія ўзьнікаюць у сувязі з працэсамі дыфэрэнцыяцыі і інтэграцыі ў навуцы, з разьвіцьцём міждысцыплінарных дасьледаваньняў;
  • Высьвятленьне фактараў і прычынаў дысцыплінарнай будовы навукі і прафэсійнай дзейнасьці навукоўца;
  • Вызначэньне сутнасьці навуковага этасу, адказнасьці навукоўцаў, іх ролі ў разьвіцьці навуковай дзейнасьці;
  • Дасьледаваньне ўзаемадзеяньня эвалюцыйных і рэвалюцыйных формаў разьвіцьця навукі;
  • Дасьледаваньне сацыякультурнай абумоўленасьці навуковых ведаў і іхнага разьвіцьця, роля сацыяльных, у тым ліку маральных, ідэалаў, каштоўнасьцяў і нормаў, якія рэгулююць творчую дзейнасьць навукоўцаў, ацэнку і стымулы іхнай працы, суадносіны інстытуцыйных і асобасных аспэктаў навуковай дзейнасьці.

Асноўныя задачы

рэдагаваць
  • Дасьледаваньне сацыяльна-эканамічнай абумоўленасьці ўзьнікненьня і разьвіцьця навукі;
  • Выяўленьне асноўных элемэнтаў, якія складаюць у сваім узаемадзеяньні структурную архітэктоніку навукі як спэцыфічнай творчай дзейнасьці;
  • Дасьледаваньне спэцыфічных асаблівасьцяў навукі, якая функцыянуе ў якасьці своеасаблівага сацыяльнага інстытуту;
  • Вывучэньне працэсу дыфэрэнцыяцыі і інтэграцыі навуковых ведаў;
  • Дасьледаваньне асаблівасьцяў і спосабаў узаемадзеяньня ў навуцы індывідуальных і калектыўных формаў творчасьці;
  • Выяўленьне асаблівасьцяў, шляхоў і спосабаў сацыякультурнай дэтэрмінацыі навуковага пазнаньня;
  • Прасочваньне асноўных трэндаў і ўзаемадзеяньня эвалюцыйных і рэвалюцыйных формаў разьвіцьця навуковых ведаў;
  • Дасьледаваньне структурнай дынамікі навуковых кадраў, іх сацыяльнай стратыфікацыі й мабільнасьці.

Пазнавальная

рэдагаваць

Гэтая функцыя мае сваёй мэтай навуковае вывучэньне зьмястоўнай напоўненасьці сацыялёгіі навукі, якая высьвятляе якім чынам адбываецца навуковае асэнсаваньне навакольнага прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасьці, месца і ролі чалавека ў ёй і ў яе пераўтварэньні ў адпаведнасьці зь ягонымі інтарэсамі, патрэбамі і мэтамі. Дазваляе даць навукова абгрунтаваны адказ на пытаньне «Як навука стварае навуковую карціну таго сьвету, той прыроднай і сацыяльнай рэальнасьці, у якой мы жывем і дзейнічаем?»

Канцэптуальна-апісальная

рэдагаваць

Функцыя сацыялёгіі навукі, у задачу якой уваходзіць вывучэньне працэсаў стварэньня, разьвіцьця і творчага прымяненьня пэўнай сыстэмы паняцьцяў, якая пастаянна разьвіваецца, катэгорыяў, канцэпцыяў, мэтадаў, тэорыяў, а таксама правілаў навуковага апісаньня, якія адлюстроўваюць асаблівасьці вывучаемай прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасьці, духоўнага сьвету чалавека. Яна дазваляе адказаць на пытаньне «Як навука „працуе“, што і як адбываецца ў навакольнай рэчаіснасьці і ва ўнутраным сьвеце чалавека?»

Тлумачальная

рэдагаваць

Тлумачальная функцыя паказвае, як навука дае навуковае тлумачэньне прыродным, сацыяльным і духоўным зьявам, падзеям і працэсам на аснове выяўленых рэальных фактаў і іх узаемасувязяў, тэндэнцыяў і заканамернасьцяў разьвіцьця навакольнага сьвету. Яна адказвае на пытаньне «Чаму ў навакольнай рэчаіснасьці працэсы і ўзаемадзеяньні адбываюцца менавіта так, а не інакш?»

Ацэначная

рэдагаваць

Гэтая функцыя арыентаваная на выпрацоўку навукова абгрунтаванай ацэнкі разьвіцьця прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасьці з пункту гледжаньня таго, у якой ступені сьветапераўтваральная дзейнасьць людзей адпавядае заканамернасьцям сусьветнай дынамікі, як лепш узгадніць абʼектыўную заканамернасьць з мэтанакіраванымі і актыўнымі дзеяньнямі людзей. Адказвае на пытаньне «Наколькі праўдзівая тая ці іншая навуковая тэорыя, у якой меры яна адпавядае абʼектыўнай рэальнасьці і служыць яе пераўтварэньню?»

Сьветапоглядная

рэдагаваць
Глядзіце таксама: Сьветапогляд

Сьветапоглядная функцыя сацыялёгіі навукі заключаецца ў разуменьні і інтэрпрэтацыі ролі і значэньня навукі ў фармаваньні сьветапогляду, г. зн. і сацыяльнай рэчаіснасьці. Яна адказвае на пытаньне «Якое месца займае чалавек у навакольным сьвеце і якім чынам адлюстроўваецца гэты сьвет у яго сьвядомасьці, у яго мэтанакіраванай дзейнасьці?»

Прагнастычная

рэдагаваць

Прагнастычная функцыя заключаецца ў тым, што на аснове выяўленьня тэндэнцыяў і заканамернасьцяў разьвіцьця навукі зьяўляецца магчымасьць канструяваньня найбольш верагодных сцэнароў тых ці іншых падзеяў у навуковай дзейнасьці, у разьвіцьці новых навуковых напрамкаў, г. зн. пабудова прагнозаў далейшага навукова-тэхнічнага прагрэсу. Гэтая функцыя адказвае на пытаньне «Што можа адбыцца і найверагодней адбудзецца ў разьвіцьці навукі ў будучыні?»

Адукацыйная функцыя

рэдагаваць

Гэтая функцыя ўвасабляецца ў працэсе выкладаньня сацыялёгіі навукі ў ВНУ, мае на мэце ўзброіць студэнтаў ведамі сутнасьці, асаблівасьцяў, ролі навукі ў жыцьці грамадзтва. Адказвае на пытаньне «Што трэба ведаць чалавеку аб месцы і ролі навукі ў сучасным, высокатэхнізаваным грамадзтве

Літаратура

рэдагаваць
  • Бабосов Е. М. Социология науки (рас.). — Минск: Харвест, 2009. — 224 с. — ISBN 978-985-16-5764-9