Сацыві
Сацы́ві (па-грузінску: საცივი — халодны сподак) — падліва грузінскай кухні. Таксама па назьве падлівы можа называцца гатовая страва. Найчасьцей з страў з дадзеным соўсам ядуць вараную хатнюю птушку, у асноўным курыцу/кураня пад падлівай сацыві. Аднак трэба мець на ўвазе, што пад гэтай падлівай можа падавацца індычка, гусь, качка, іншае мяса і нават рыба.
Сацыві | |
Тып | падліва |
---|---|
Паходжаньне | Грузія |
Асноўны складнік | грэцкі арэх |
Распаўсюджаныя складнікі | валоскі арэх[d] |
Адметнай рысай падлівы (яго таксама называюць соўсам Бажэ) зьяўляецца выкарыстаньне ў ім вялікай колькасьці здробненых грэцкіх арэхаў. Набор спэцый для падліўкі таксама адносна сталы, і абавязкова ўключае ў сябе карыцу, імярэцінскі шафран (ці проста шафран), уцхо-сунэлі, каляндра, часнок, перац, хмелі-сунэлі, а таксама падкісьляльнік у выглядзе віннага воцату, цытрынавага або гранатавага соку і да т. пref> Сациви по-грузински Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2018-11-26 г.</ref>. Набор зеляніны ў соўсе можа быць розным, абавязкова выкарыстоўваецца кінза. У некаторых раёнах Грузіі соўс загушчалі жаўткамі яек, у выпадку недастатковай колькасьці грэцкіх арэхаў, і практычна паўсюдна выкарыстоўваюць для загушчаным муку.
Падліва сацыві ўваходзіць у характэрную для Грузіі групу соўсаў, дзе алею зьмешваюць з садавінай, ягадамі, сокамі, або, як у гэтым выпадку, з арэхамі. Соўс сацыві мае каля паўтары дзясяткаў разнастайнасьцяў, аднак агульны прынцып і кампанэнты падрыхтоўкі параўнальна сталыя.
Існуюць і вэгетарыянскія варыянты стравы, у якіх замест мяса выкарыстоўваюцца бакляжаны і каляровая капуста[1][2]..
Са страў, аналягічных сацыві (варанае мяса хатняй птушкі пад соўсам-пастай з грэцкіх арэхаў), можна назваць курыцу па-чэркеску (Çerkes tavuğu)[3], якая ўвайшла ў часы Асманскай імпэрыі ў турэцкую, а пазьней — у левантыйскую і эгіпецкую кухні, а таксама падобнае страва акуз, папулярная ў паўночным Іране (правінцыя Мазандаран).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Eggplant satsivi Архіўная копія ад 4 траўня 2021 на Wayback Machine. Georgian Recipes by Georgia About Архіўная копія ад 3 траўня 2021 на Wayback Machine. 2013
- ^ Cauliflower satsivi Архіўная копія ад 24 студзеня 2021 на Wayback Machine. Georgian Recipes by Georgia About Архіўная копія ад 3 траўня 2021 на Wayback Machine. 2013
- ^ Курица по-черкесски (Çerkes tavuğu) - пошаговый рецепт с фото. Автор рецепта Anna Buyak🌳 . Праверана 2021-02-01 г. Архіўная копія ад 2021-02-10 г.