Сафонаўскі раён
Сафонаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Сафонаваа.
Сафонаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сафонава |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Кіраўнік | Вячаслаў Балалаеў[d] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьМяжуе на поўначы з Холм-Жыркоўскім, на ўсходзе з Вяземскім, на поўдні з Дарагабускім і на захадзе з Ярцаўскім раёнамі Смаленскай вобласьці. Плошча тэрыторыі — 2258 км².
Большая частка раёну ляжыць у межах Сафонаўскага ўзвышша, на ўсходзе ў межы раёну заходзяць адгор’і Вяземскага ўзвышша. Найбольш буйныя рэкі: Дняпро, Вязьма, Осьма, Вапец. Карысныя выкапні: тугаплаўкія, лёгкаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, вапнякі, буры вугаль (Сафонаўскае радовішча ў межах Падмаскоўнага вугальнага басэйну, у цяперашні час здабыча не вядзецца), торф. Лясістасьць раёну 41,7 %. Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя ў спалучэньні са слаба- і моцнападзолістымі на лёсападобных суглінках.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx (рас.) — Росстат, 2024.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСафонаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў