Сасноўка (басэйн Дняпра)
Сасно́ўка — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Асьцёру (басэйн Дняпра). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 201 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Сасноўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Склімін |
Вусьце | Асьцёр |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 39 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,2 м³/с |
Плошча басэйну | 201 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Склімін, вусьце на ўскраіне вёскі Хадунь. Рака цячэ паўднёва-ўсходняй ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна трапэцападобная, шырыня 0,5—1,5 км. Схілы вышынёй 10—20 м, умерана стромкія, у нізоўі месцамі абрывістыя, парэзаныя невялікімі ярамі. Абалона двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, шырыня 100—200 м, у сярэдняй і ніжняй плыні пашыраецца да 500 м. Рэчышча на працягу 4,1 км (вёска Зімніцы — вёска Сьвірэль) і 10,2 км (вусьце ракі Рагожынка — 1,5 км на поўнач ад вёскі Хатовіж) каналізаванае. На астатніх дзялянках зьвілістае, шырынёй 5—10 м, у вярхоўі перасыхае. Берагі ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 322
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 322