Сара Чок
Сара Чок (па-ангельску: Sarah Chalke; нарадзілася 27 жніўня 1976 году, Атава, Канада) — канадзкая акторка, вядомая па сваіх ролях у тэлесэрыялах, як то доктар Эліёт Рыд ў тэлесэрыяле «Клініка», Рэбэка «Бэка» Конэр у «Разане» й Стэла Цынман у «Як я сустрэў вашу маму».
Сара Чок | |
Sarah Chalke | |
Сара Чок у сьнежні 2008 году | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1976 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Атава, Канада |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1984 — цяпер |
IMDb | ID nm0149950 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьКар’ера Сары Чок ў якасьці акторкі пачалася ва ўзросьце васьмі гадоў, калі яна пачала зьяўляцца ў розных м’юзыклах. У 12 гадоў яна стала рэпартэрам канадзкага дзіцячага шоў KidZone. У 1993 годзе Сара атрымала ролю Бэкі Конэр у сэрыяле Лэсі Горансана «Разана», таксама Сара выканала камэо ў ролі іншага пэрсанажа ў эпізодзе Roseanne «Halloween: The Final Chapter» (#178). Затым Сара на непрацяглы час вярнулася ў Канаду, дзе зьнялася ў тэлевізійнай драме «Nothing Too Good for a Cowboy» (1998—1999).
У 2001 годзе яна атрымала ролю доктара Эліёт Рыд у камэдыйным сэрыяле NBC «Клініка» (па-ангельску: Scrubs). Сара згуляла ў некалькіх фільмах, уключаючы «Эрнэст ідзе ў школу» й «Cake», а таксама ў дзевяці эпізодах сэрыялу «Як я сустрэў вашу маму». У 2008 годзе Чок стала прадстаўніцай лініі жаночай ніжняй бялізны Hanes, што таксама ўключала сэрыю рэклямных ролікаў, рэжысэрам якіх стаў ейны калега па «Клініцы» Зак Браф[1].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЧок пашлюбавалася з адвакатам Джэймі Афіфі. У пары ёсьць сын, Чарлі Роўдс Афіфі, які нарадзіўся 24 сьнежня 2009 году[2][3]. Чарлі была дыягнаставана хвароба Кавасакі ва ўзросьце 2 гадоў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Scrubs’ Sarah Chalke, Zach Braff Tackle Wedgies in Hanes Underwear Commercial (анг.). PopCrunch.com.. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ^ Celebrity news report (анг.). E-Online. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ^ «Magazine coverage of Chalke’s birth to son Charlie Rhodes Afifi» (анг.). Usmagazine.com. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ^ «Sarah Chalke talks emotional upcoming story» (анг.). Cartermatt.com (7 сакавіка 2013). Праверана 13 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСара Чок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў