Саранда

горад у Альбаніі

Сара́нда (па-альбанску: Saranda ці Sarandë, па-грэцку: Άγιοι Σαράντα) — горад-курорт на поўдні Альбаніі. Уваходзіць у склад Влёрскай вобласьці. У 2011 годзе пражывала 20 227 чалавек. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Іянічнага мора, насупраць грэцкага вострава Корфу. Порт Саранды часта называюць «паўднёвай брамай Альбаніі».

Саранда
альб. Saranda ці Sarandë
Герб Саранды Сьцяг Саранды


Краіна: Альбанія
Прэфэктура: Влёрская вобласьць
Плошча: 70,13 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 31 105 чал. (2011)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (0)85
Паштовыя індэксы: 9701–9703
Геаграфічныя каардынаты: 39°53′0″ пн. ш. 20°1′0″ у. д. / 39.88333° пн. ш. 20.01667° у. д. / 39.88333; 20.01667Каардынаты: 39°53′0″ пн. ш. 20°1′0″ у. д. / 39.88333° пн. ш. 20.01667° у. д. / 39.88333; 20.01667
Саранда на мапе Альбаніі
Саранда
Саранда
Саранда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://saranda.al/

У самым цэнтры Саранда знаходзіцца праваслаўны храм і сярэднявечная сынагога. Непадалёк разьмешчаны археалягічны музэй-запаведнік — руіны старажытнага горада Бутрынці — аб’екта сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама рэшткі іншага антычнага горада Фэнічы, у якім, як лічаць некаторыя дасьледчыкі, знаходзіцца Акропаль, падобны атэнскаму, але толькі значна большага па сваіх памерах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць