Сапраўдныя праграмоўцы не ўжываюць Паскаль
Сапраўдныя праграмоўцы не ўжываюць Паскаль (па-ангельску: Real Programmers Don't Use Pascal) — эсэ па праграмаваньні, якое напісаў Эд Пост з арэгонскай кампаніі Tektronix. Апублікаванае ў форме ліста да рэдактара ў 29-м томе 7-га выпуску часопісу «Datamation» ў ліпені 1983 року. Назва артыкулу парадыравала назву сатырычнай кнігі-бэстсэлера «Сапраўдныя мужчыны не ядуць пірагі з заварным крэмам», якая высьмейвала стэрэатыпы пра мужнасьць.
У артыкуле параўноўваюцца і супрацьпастаўляюцца Сапраўдныя праграмоўцы, якія карыстаюцца пэрфакартамі і праграмуюць на Фартране і Асэмблеры, сучасным «паглынальнікам пірагоў з заварным крэмам», што карыстаюцца такімі мовамі праграмаваньня, як Pascal, якія падтрымліваюць структурнае праграмаваньне і накладаюць пэўныя абмежаваньні з мэтаю пазьбяганьня найбольш распаўсюджаных памылак у лёгіцы работы праграмы. У артыкуле быў прыведзены шэраг подзьвігаў Сапраўдных праграмоўцаў, такіх як подзьвіг стваральніка супэркампутара Cray-1, які запусьціў першую апэрацыйную сыстэму для кампутара CDC 7600 без інструкцыі па яе запуску, калі ён упершыню ўключыў гэты кампутар.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Поўны тэкст артыкулу (анг.)