Санэр Сагасэн

нарвэскі гандбаліст

Са́нэр Са́гасэн (па-нарвэску: Sander Sagosen) — нарвэскі гандбаліст клюбу «Кальстад» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.

Санэр Сагасэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасьня 1995(1995-09-14)[1] (29 гадоў)
Рост 195 см
Вага 94 кг[3]
Пазыцыя паўсярэдні
Клюбная інфармацыя
Клюб Кальстад
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб
2012—2013
2013—2014
2014—2017
2017—2020
2020—2023
2023—
Кальстад
Гасьлюм
Ольбарг
Пары Сэн-Жэрмэн
Кіль
Кальстад
Зборныя
2013— Мужчынская зборная Нарвэгіі па гандболе Нарвэгія

Біяграфія

рэдагаваць

Даволі хутка гулец прайшоў шлях выступаў у другім наврэскім гандбольным дывізіёне да запрашэньня ў дацкі «Ольбарг». 5 кастрычніка 2014 году Сагасэн дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у хатнім матчы «Ольбарга» супраць швайцарскага «Шафгаўзэн Кадэтэн» (23:23), але галявымі дзеямі не адзначыўся. Ужо праз тыдзень 12 кастрычніка ў хатнім матчы таго ж турніру нарвэжац стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды, трапна закінуўшы 9 мячоў у браму вугорскага «Піку», але датчане атрымалі паразу зь лікам 25:28. У 2017 годзе перашоў да складу францускага «Пары Сэн-Жэрмэну», склаўшы зь ім трохгадовы кантракт[4]. У новым клюбе стала даваў добры вынікі, а паводле вынікаў Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2017—2018 гадоў быў абраны найлепшым левым плэймейкерам спаборніцтва[5]. 22 сакавіка 2019 году стала вядома, што ў 2020 годзе Сагасэн далучыцца да нямецкага «Кілю»[6]. Па заканчэньні кантракту улетку 2023 году Сагасэн пакінуў «Кіль» і вярнуўся ў «Кальстад»[7][8].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць