Санта-Марыя (Рыю-Грандзі-ду-Сул)
Са́нта-Мары́я (па-партугальску: Santa Maria) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 284 тысяч чалавек[1]. Часта Санта-Марыю называюць «сэрцам Рью-Грандзі», бо горад месьціцца наўпрост у геаграфічным цэнтры штату.
Гісторыя
рэдагавацьТэрыторыю сучаснага гораду насялялі індзейнцы. З прыбыцьцём гішпанскіх і партагульскіх каляністаў рэгіён стаў фактычна памежным паміж партугальскімі і гішпанскімі ўладаньнямі. Граніца паміж тэрыторыямі была ўсталяваная ў 1797 годзе. Праз гэта колькасьць канфліктаў паменшыла. Недзе ў гэты час быў закладзены лягер на месцы сучаснага гораду. У 1828 годзе быў створаны 28-й батальён наймітаў, які складаўся зь немцаў і ваяваў на баку бразыльцаў у аргентынска-бразыльскай вайне. Па вайне многія нямецкія вайскоўцы вырашылі асталявацца ў лягеры. У 1857 годзе Санта-Марыя атрымала статус гораду. На сёньня у месце захоўваецца вайсковая прысутнасьць праз геаграфічнае становішча, то бок тут месьціцца вайскова-паветранная база арміі Бразыліі.