Самастойная дэмакратычная сэрбская партыя
Самасто́йная дэмакраты́чная сэ́рбская па́ртыя (па-харвацку: Samostalna demokratska srpska stranka, па-сэрбску: Самостална демократска српска странка) — палітычная партыя ў Харватыі, што абараняе цікавасьці сэрбаў у краіне. Цяпер ё адзіным прадстаўніком сэрбскае меншасьці ў дзяржаўных інстытутах Харватыі, у тым ліку ў Харвацкім сабары. Мае ў ім 3 мандаты, выйграных на выбарах сярод меншасьцяў у Харватыі 2007 року.
Самастойная дэмакратычная сэрбская партыя | |
Samostalna demokratska srpska stranka | |
Лідэр партыі | Міларад Пупавац і Воіслаў Станіміравіч |
---|---|
Заснавальнік | Воіслаў Станіміравіч[d] |
Дата заснаваньня | 1997 |
Штаб-кватэра | Вукавар |
Ідэалёгія | Сацыял-дэмакратыя, правы сэрбаў у Харватыі |
Афіцыйны сайт | www.sdss.hr |
Цягам апошніх рокаў супернічала з харвацкім аддзелам Сэрбскае радыкальнае партыі, Партыяю дунайскіх сэрбаў, за права лічыцца галоўнаю сэрбскаю партыяю ў Харватыі. У 2007 годзе ўсе 3 кандыдаты ад СДСП запоўнілі квоту ў парлямэнце для сэрбскае меншасьці, набраўшы больш галасоў па мандатнай акрузе, ніж лідэр ППС Радэ Лескавац. Па выніках выбараў СДСП увайшла да другога кабінэту Іва Санадара, яе прадстаўнік Слабадан Узелац стаў віцэ-прэм’ерам.
Партыя лічыць сваёю галоўнаю мэтаю вяртаньне сэрбскіх уцекачоў, што пакінулі тэрыторыі Сэрбскае Краіны ў 1995 годзе пасьля апэрацыяў «Маланка» й «Бура», і культурную аўтаномію сэрбскага народу ў Харватыі. Пазыцыянуе сябе як левую, лібэральную й сацыял-дэмакратычную партыю.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Samostalna demokratska srpska stranka (харв.) (сэрб.)