Самагон

алькагольны напой з высокім зьмяшчэньнем сьпірту, звычайна вырабляны нелегальна
(Перанакіравана з «Самагонка»)

Самагон, самагонка — моцны сьпіртовы напой самаробнай вытворчасьці, выраблены шляхам перагонкі праз самаробныя агрэгаты сьпіртаўтрымліваючай масы (брагі), атрыманай у выніку закісаньня зерневых прадуктаў, цукру, бульбы, буракоў, садавіны і іншых прадуктаў, якія зьмяшчаюць крухмальныя рэчывы.

Самагонны апарат

У шматлікіх краінах сьвету вырабленьне самагону забаронена дзяржавай.

У якасьці сыравіны для вытворчасьці самагону можа быць выкарыстаная практычна любая садавіна, што зьмяшчае цукар, або сам цукар у чыстым выглядзе. Асноўным этапам працэсу падрыхтоўкі самагону зьяўляецца выраб брагі шляхам закісаньня. Ад таго, як адбываецца зброджваньне, залежыць якасьць гатовага прадукту і яго выхад.

Пасьля заканчэньня зброджваньня робяць перагонку атрыманай брагі пры дапамозе перагоннага куба.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць