Моцныя сьпіртныя напоі
(Перанакіравана з «Моцныя алькагольныя напоі»)
Моцныя сьпіртныя напоі — сьпіртныя напоі з параўнальна высокім утрыманьнем алькаголю, асновай якіх, як правіла, зьяўляецца дыстылят або бідыстылят (атрымліваецца мэтадам перагонкі) або рэктыфікат (які атрымліваецца мэтадам рэктыфікацыі) зброджанага сусла.
Як правіла, моцнымі сьпіртнымі напоямі лічацца напоі з утрыманьнем алькаголю ня менш за 20% аб’ёму гатовай прадукцыі. Ніжняя мяжа ўтрыманьня алькаголю для моцных сьпіртных напояў дакладна ня вызначаная, і можа вагацца ў залежнасьці ад нормаў асобна ўзятай краіны.
Да моцных сьпіртных напояў не адносяць алькагольныя напоі атрыманыя мэтадам фэрмэнтацыі: піва, віно, сідар.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |