Салатная цыкорыя
адмена акультуранага цыкорыю
Цыко́рыя сала́тная, цыко́рыя чырво́ная (Cichorium intybus L. var. foliosum Hegi) — адмена цыкорыі звычайнай зь сямейства астравых.
Салатная цыкорыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Падцарства | Зялёныя расьліны |
Нададдзел | Вышэйшыя расьліны |
Аддзел | Судзінкавыя расьліны |
Пададдзел | Насенныя расьліны |
Надкляса | Пакрытанасенныя расьліны |
Кляса | Magnoliopsida |
Надатрад | Asteranae |
Атрад | Астракветныя |
Сямейства | Астравыя |
Падсямейства | Cichorioideae |
Род | Цыкорыя |
Від | Цыкорыя звычайная |
Падвід | Цыкорыя салатная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cichorium intybus var. foliosum Hegi L. | |
Марфалёгія
рэдагавацьДвухгадовая расьліна, утварае вялікую мясістую сыстэму каранёў і прыкаранёвага лісьця. Лісьце: чырвона-фіялетавае зь белымі жылкамі. Лісьце зьмяшчае гаркоту, якая станоўча ўплывае на судзінную сыстэму арганізму.
Прымяненьне
рэдагавацьЛісьце цыкорыі як гародніна выкарыстоўваецца для прыгатаваньня салатаў, запяканьня. Перад прыгатаваньнем варта добра вымачыць лісьце ў вадзе, каб пазбыцца смаку лёгкай горычы. Добра пасуе да пармскай шынкі і сьвежых фігаў.