Саксон Граматык

Саксо́н Грама́тык (па-лацінску: Saxo Grammaticus, каля 11501220) — дацкі гісторык, аўтар грунтоўнае працы «Дзеі данаў» у шаснаццаці кнігах.

Саксон Граматык
па-лацінску: Saxo Grammaticus
Saxo Grammaticus.jpg
Дата нараджэньня каля 1150[1][2]
Месца нараджэньня Зэляндыя[d], Данія, Каралеўства Даніі[d][3]
Дата сьмерці 1220[1] або каля1206[4][5]
Грамадзянства Данія[6]
Занятак гісторык і пісьменьнік
Навуковая сфэра гісторыя
Вядомы як аўтар «Дзеі данаў»

«Дзеі данаў» зьяўляюцца адначасова і адзінаю бясспрэчнаю крыніцаю ведаў пра самога Саксона. Адтуль мы даведваемся, што дзед і бацька гісторыка былі воінамі караля Вальдэмара I. Зь іншых крыніцаў таго часу, дзеўзгадваюцца асобы зь іменем Саксон (Saxo), толькі адна лічыцца (без упэўненасьці) датычнай да Саксона Граматыка — адпіс Капэнгагенскага арцыбіскупа Абсалёна, дзе нейкаму Саксону даруецца доўг у дзьве з паловаю маркі. Верагодна, Саксон працаваў у адміністрацыі Абсалёна. Выдатнае валоданьне лацінскаю моваю вымушае дасьледчыкаў думаць, што адукацыю Саксон атрымаў за межамі Даніі, магчыма ў Францыі.

Празваньне «Граматык» яму даў аўтар «Хронікі ютаў», складзенай каля 1342 году, выражаючы захапленьне ягонаю моваю.

КрыніцыРэдагаваць