Савецкая (станцыя мэтро, Масква)
Станцыя «Савецкая» | |
---|---|
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | Не адкрывалася |
Праектная назва | Савецкая |
Бункер штабу Грамадзянскай абароны — адзін з ключавых спэцыяльных падземных аб’ектаў сыстэмы Грамадзянскай абароны Масквы. Бункер разьмешчаны ў раёне Цьвярской плошчы. Памяшканьні бункера займаюць падземныя выпрацоўкі праектаванай, але так і не адкрытай станцыі «Савецкая».
Станцыя «Савецкая»
рэдагавацьСтанцыя «Савецкая» была ў першапачатковым праекце другой чаргі Маскоўскага мэтрапалітэну. Павінна была разьмяшчацца на Замаскварэцкай лініі паміж станцыямі «Тэатральная» і «Маякоўская». Але ўжо ў 1934 годзе гэтая станцыя была выключаная з праекту Горкаўскага радыюсу, а пабудаваныя тунэлі ў гэтым месцы атрымалі цалкам адрозны ад станцыйнай пляцоўкі профіль — ухіл у 23 тысячныя. Пазьней у тым месцы, дзе плянавалася станцыя «Савецкая» быў пабудаваны бункер штабу Грамадзянскай абароны Масквы. Зь перагону Цьвярская-Тэатральная на так званую «Савецкую» можна трапіць празь дзьве збойкі справа па другім шляху ў бок Тэатральнай перад правай крывой.
Сярод журналістаў і людзей, якія цікавяцца мэтро, ходзіць мноства чутак і легендаў аб тым, што станцыя была пабудавана, але нібыта «да яе не падвялі тунэлі» або «па загадзе Сталіна станцыю вырашылі не адкрываць». Таксама існуюць чуткі, што станцыя была пабудавана на дзейным перагоне (быў пройдзены станцыйны тунэль). Аднак, гэта ўсё толькі чуткі і здагадкі, бо на гэтым перагоне з прычыны яго ўхілу (23 тысячныя) станцыю будаваць нельга (для станцыяў патрабуецца пляцоўка з ухілам 0—5 тысячных).