Сабініян (папа рымскі)

Сабініян (па-лацінску: Sabinianus PP.; памёр 22 лютага 606) — папа рымскі з 13 верасьня 604 па 22 лютага 606 году. Нарадзіўся каля горад Вітэрба. За часам служэньня Грыгорыюса I рымскім папам зьяўляўся папскім нунцыем у Канстантынопалі.

Сабініян (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 530
Памёр 22 лютага 606[1]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткідыплямат, каталіцкі сьвятар

Ня карыстаўся папулярнасьцю ў рымлянаў праз сваю няўдалую эканамічную дзейнасьць. У адрозьненьне ад папы Грыгорыюса, які бясплатна раздаваў збожжа падчас голаду, Сабініян прадаваў хлеб па высокіх цэнах. Лічыцца, што ён увёў звычай біць у званы ў пэўныя моманты царкоўных службаў, а таксама загадаў разьмясьціць сонечны гадзіньнік на цэрквах.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сабініян (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Sabinian // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.