Сабры Ўлькер

турэцкі прадпрымальнік

Сабры Ўлькер (па-турэцку: Sabri Ülker; 1920 год — 12 чэрвеня 2012 году) — турэцкі кандытар крымскататарскага паходжаньня, які заснаваў фірму па вырабу ласункаў ды напояў Ülker[1].

Сабры Ўлькер
Sabri Ülker
Род дзейнасьці кандытар
Дата нараджэньня 1920 год
Месца нараджэньня Алушта
Дата сьмерці 12 чэрвеня 2012
Месца сьмерці Стамбул, Турцыя
Месца пахаваньня
Занятак бізнэсмэн, pastry chef
Дзеці Мурат Улькер
Сайт sabriulker.com.tr/su/

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся паблізу Алушты (Крым), у крымскататарскай сям’і. У 1929 годзе ягоная сям’я эмігравала ў Турэччыну. У 1944 годзе Сабры Ўлькер разам з братам Асімам набылі невялічкую пякарню плошчай 100 м², у якой пачалі вырабляць печыва. У 1974 годзе печыва кампаніі «Ülker» выйшла на сусьветны рынак, што стала пачаткам посьпеху прадпрымальніка й мэцэната, ганаровага прэзыдэнта холдынгу YILDIZ Сабры Ўлькера. З 2000 году справамі холдынгу кіруе ягоны сын Мурат. Памёр Сабры Ўлькер 12 чэрвеня 2012 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць