СШ-40 — сталёвы шалом узору 1940 року, сродак індывідуальнае абароны вайскоўцаў, шырока карыстаўся ва Ўзброеных сілах СССР падчас Нямецка-савецкае вайны і ў пасьляваеннныя рокі, пакуль на забесьпячэньне не паступілі больш дасканалыя мадэлі СШ-60 ды СШ-68.

Прабітыя шаломы савецкіх жаўнераў на помніку «Мамаевы курган»

Насіўся з падшаломнікам.

Гісторыя

рэдагаваць

Падчас эксплюатацыі ў войсках шаломаў СШ-36 былі выяўлены іх бракі і пачаліся работы па стварэньні новага агульнавайсковага шалома. У 1937-38 некалькі экспэрымэнтальных мадэляў былі створаныя й пратэставаныя на Ржэўскім паліґоне. У 1938 годзе быў зроблены канчатковы выбар.

Контур шалома (што атрымаў вядомасьць як СШ-39) набыў новыя абрысы. Вага СШ-39 складала 1250 ґрамаў, таўшчыня сьценкаў 1,9 мм, ён вырабляўся з сталі лепшае якасьці.

Перад вайною выпрабаваньні СШ-40 праводзіліся на Шчураўскім паліґоне пад Масквою. Вядучы адмысловец па бранявых шаломах — падпалкоўнік В. Арлоў[1].

У рокі вайны выпускаўся мэталурґічным заводам «Красный Октябрь» ды Лысьвенскім мэталюрґічным заводам, потым у сувязі з баямі за Сталінград толькі апошнім[2]. Прыёмачныя выпрабаваньні гатовае прадукцыі ўлучалі выбарачную (ад партыі) ацэнку бронетрываласьці шалома ў тыры прадпрыемства абстрэлам простаю куляю, набой з паменшаным зарадам, з 7,62-мм вінтоўкі ўзору 1891/30 рокаў. Адлегласьць стральбы складала 25 мэтраў[1]. Хуткасьць мяжы кандыцыйных паразаў (МКП) шалома складала парадку 300 м/с[3].

 
На здымку СШ-39 «ТРОХКЛЁПКА». СШ-40 ва ўжытку часта клічацца шасьціклёпкамі.

Канструкцыя СШ-40 адрозьніваецца ад папярэдняе мадэлі, СШ-39, выкарыстоўванаю падтулейнаю прыладаю, больш простаю й моцнаю. Адсюль і галоўнае іх вонкавае адрозьненьне: у СШ-40 для мацаваньня падтулейнае прылады ўжывалася шэсьць заклёпваньняў, у СШ-39 — тры. Падтулейная прылада складаецца з трох часткаў-«пялёсткаў», вырабленых з дэрматыну, штучнае скуры або тканіны, якія ў верхняй частцы шалома злучаюцца шнурком, прызначаным для рэґуляваньня СШ для зручнасьці нашэньня. З унутранага боку кожнага пялёстка знаходзіцца амартызацыйная падушачка, вырабленая з ваты. Брызэнтавая падбародная дзіга складаецца з двух часткаў-палоў, далучаных да пярсьцёнкаў на баках шалома. Адна з часткаў на вольным канцы мае сьлізгальную спражку; канец іншае паловы абціснуты паўкруглаю мэталічнаю апраўкаю.

У адрозьненьне ад папярэдніх узораў сталёвых шаломаў, СШ-40 выпускаўся толькі трох памераў («нумароў»). Маса сталёвае часткі шалома (без падтулейнае прылады) самага вялікага памеру — 800 ґ.

Апісаньне

рэдагаваць

Сталёвы шалом складаецца з:

  • Корпуса[4];
  • Падтулейнае прылады[4];
  • Падбароднае дзігі[4].

Корпус выкананы зь леґіраванае бранявое сталі маркі 36СГН таўшчынёю 1,2 мм.

Цікавыя факты

рэдагаваць

У паваенны час СШ-39 праходзілі завадзкі рамонт на заводзе ЛМЗ (м. Лысьва), сфэры перафарбоўваліся зноўку і на іх ставіўся падтулейнік з СШ-40 (тры падушкі); як правіла, на штампе стаіць 1950 рок. Такія шаломы перадаваліся ў навучальныя ўстановы і падразьдзелы Грамадзянскае абароны.

Адзін з разрабнікоў шалома Міхаіл Корукаў[5] узгадваў наступствы:

«Працу прымала камісія, якую ўзначальваў Сямён Будзённы. Ён уважліва агледзеў выраблены супрацоўнікамі лябараторыі шалом і …ўзяўся за шашку. Зьдзіўлены выбарам зброі, я пасьмяхнуўся. Заўважыўшы гэта, Сямён Міхайлавіч растлумачыў, што шашкаю добры кавалерыст расьсякайце ворага ад пляча да пояса, — куля такое сілы ня мае. Вядома, Будзённы быў бывалым „рубакам“, і лязо з загартаванае златавустаўскае сталі, падораны яму працаўнікамі, быў моцнаю выпрабавальнаю зброяю ў ягоных руках. Але тут, калі можна так выказацца, каса натрапіла на камень. Засьвістала паветра, расьсякаемае шашкаю — і тут жа дзвынкнуў шалом. Будзёгны зь зьдзіўленьнем агледзіў месца ўдару: „Скажы, калі ласка, яму ўсё адно!“, і ён взялся за наґан. Страляў Сямён Міхайлавіч спачатку з дваццаці пяці мэтраў, потым — зь дзесяці, амаль ва ўпор. Пасьля кожнага стрэлу шалом падскакваў, кулі рыкашэцілі, і я дужа баяўся, як бы яны не патрапілі ў Будзённага. За лёс шалома я быў спакойны і не хваляваўся. „Малайцы! — сказаў, нарэшце, маршал, — добра папрацавалі“.»

Арыгінальны тэкст  (рас.)
«Работу принимала комиссия, которую возглавлял Семен Михайлович Буденный. Он внимательно осмотрел изготовленный сотрудниками лаборатории шлем и …взялся за шашку. Удивленный выбором оружия, я усмехнулся. Заметив это, Семен Михайлович пояснил, что шашкой хороший кавалерист разрубает врага от плеча до пояса, — пуля такой силы не имеет. Конечно, Буденный был опытный „рубака“, и клинок из закаленной златоустовской стали, подаренный ему рабочими, был сильным испытательным оружием в его руках. Но тут, если можно так выразиться, коса нашла на камень. Свистнул рассекаемый шашкой воздух — и тут же звякнул шлем. Буденный с удивлением осмотрел место удара: „Скажи, пожалуйста, ему хоть бы что!“, и он взялся за наган. Стрелял Семен Михайлович сначала с двадцати пяти метров, затем — с десяти, почти в упор. После каждого выстрела шлем подскакивал, пули рикошетили, и я очень боялся, как бы они не попали в Буденного. За судьбу шлема я был спокоен и не волновался. „Молодцы! — сказал, наконец, маршал, — хорошо поработали“.»

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б «Красная звезда», 1977, 15 лютага, с. 4
  2. ^ http://обелиск-москва.рф/work/publ/our/krug-dlinoyu-v-70-let-zhurnal-voenaja-arheologija-4-19-2012g.html(недаступная спасылка)
  3. ^ Жаўнерская браня — «Правда», 14 лютага 1985, № 46
  4. ^ а б в Сталёвы шалом
  5. ^ Корукаў Міхаіл Іванавіч, стваральнік сталі 36СГН для савецкіх шаломаў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць