Рэчыцкая воласьць
Рэ́чыцкая во́ласьць, Рэчыцкае старо́ства — буйны дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у XV—XVIII стагодзьдзях. Цэнтар — г. Рэчыца.
Рэчыцкая воласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | воласьць[d] |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Першапачаткова ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства, уключала мястэчкі Стрэшын, Горваль, Дамысьлін і іншыя, якія вялікія князі ВКЛ раздалі духоўным і сьвецкім фэўдалам. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гг. увайшла ў склад Рэчыцкага павету. У 1569 г. уключана ў «сталовыя» маёнткі, даход зь якіх ішоў на забесьпячэньне вялікага князя і яго двара. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) далучана да Расейскай імпэрыі.
Гэта — накід артыкула пра Рэчыцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |