Рэнэ́ дэ Сасю́р (па-француску: René de Saussure; 1868, Жэнэва — 1943, Бэрн) — швайцарскі лінгвіст, прапагандыст мовы эспэранта. Быў прафэсарам матэматыкі. Брат Фэрдынанда дэ Сасюра. Рэнэ ёсьць прадстаўнік пятага пакаленьня навуковай дынастыі дэ Сасюраў.

Рэнэ дэ Сасюр
па-француску: René de Saussure
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1868(1868-03-17)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сьнежня 1943(1943-12-02)[1][2][3] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак матэматык, інтэрлінгвіст, эспэрантыст, эсперантолаг, перакладнік
Навуковая сфэра матэматыка
Псэўданімы Antido
Сябра ў Швайцарскае эспэранцкае таварыства[d] і Акадэмія эспэранта[d]
Бацька Анры дэ Сасюр[d]
Дзеці Жан дэ Сасюр[d]
Подпіс Выява аўтографу

Галоўны ўнёсак Сасюра у разьвіцьцё эспэранта — ягоная праца «Асноўныя палажэньні тэорыі слова ў мове эспэранта» (на эспэранта: Fundamentaj reguloj de la vortteorio en Esperanto), накіраваная на абарону эспэранта ад крытыкі прыхільнікаў створанага на ягонай аснове новай мовы іда. У той жа час значна пазьней, у пачатку 1920-х гадоў, Сасюр прапанаваў сваю вэрсію удасканаленьняў у эспэранта, прамежкавую паміж эсперанта й іда, якая атрымала назву антыда. Прапановы Сасюра, прадстаўленыя ім на ўсеагульным кангрэсе эспэрантыстаў у 1925 годзе, засталіся без увагі, а сам ён апынуўся ў адзіноце. Сасюру належыць шэраг перакладаў мастацкай прозы на эспэранта, у прыватнасці, творы Шарля Фэрдынанда Рамю.

  1. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #110035488 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б René de Saussure // SNAC (анг.) — 2010.