Рэната Літвінава
Рэна́та Літві́нава (па-расейску: Рена́та Мура́товна Литви́нова; 12 студзеня 1967, Масква) — расейская акторка тэатру і кіно, рэжысэрка, сцэнарыстка, пісьменьніца і тэлевядучая. Заслужаная артыстка РФ (2003), ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Расеі (2001).
Рэната Муратаўна Літвінава | |
па-расейску: Рена́та Мура́товна Литви́нова | |
Род дзейнасьці | актор, сцэнарыст, рэжысэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 студзеня 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Грамадзянства | |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэрка, сцэнарыстка, акторка, рэжысэрка, вядучая, прадусарка, кінапрадусарка, тэлевядучая, сьпявачка |
Гады дзейнасьці | 1989 — па сёньняшні дзень |
Бацька | Мурат Амінавіч Вергазаў |
Маці | Аліса Міхайлаўна Літвінава |
Муж | Аляксандар Анціпаў (1996—1997) Леанід Даброўскі (2001—2007) |
Дзеці | дачка: Ульляна (26 чэрвеня 2001) |
Узнагароды | |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьРэната Літвінава нарадзілася ў Маскве ў сям'і лекараў. У дзяцінстве Р. Літвінава большую частку вольнага часу праводзіла адна, чытаючы кнігі з дамашняе бібліятэкі. Улюбёным пісьменьнікам быў М. Гогаль[1]. У старэйшых клясах сярэдняе школы праходзіла практыку ў доме састарэлых, дзе была прызначаная начальніцай прыёмнага аддзяленьня, бо пастаянных лекараў там не было[2]. У гутарцы з Уладзімерам Познэру заявіла, што ў яе было самотнае дзяцінства, і школа ўспамінаецца з агідай[3].
У 1984 Рэната паступіла на сцэнарны факультэт Усерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДІК). Вучылася на адным курсе з Раманам Качанавым і Аркадзем Высоцкім.
Зьяўляецца рэклямным вобразам многіх таварных знакаў. Рэклямавала касмэтыку Лярэаль, Хвабэрлік, гадзіньнікі Рада, аўтамабілі Вольва, ювэлірныя вырабы Карэра-і-карэра[4]. У 2014 годзе пры падтрымцы кампаніі Зарына прадставіла сваю аўтарскую калекцыю адзеньня ў стылі 1950-х гадоў[5].
Творчасьць
рэдагавацьПершы раз зьнялася ў кіно ў 1989 годзе ў дэтэктыўнай камэдыі рэжысэркі Алы Сурыкавай «Дзьве стралы. Дэтэктыў каменнага веку», у якой выканала эпізадычную ролю.
Р. Літвінава зьнялася больш чым у трыццаці карцінах, зьняла 7 фільмаў (сярод іх 2 канцэртныя фільмы для сьпявачкі Зэмфіры і 2 кароткамэтражныя фільмы для брэндаў Рада і Лярэаль.
Напісала сцэнары для 14 фільмаў, агучыла 4 ролі і выступала прадусаркай 4 карцінаў. У некаторых работах выступала адначасова і ў якасьці сцэнарысткі, і рэжысэркі, і прадусаркі, і артысткі:
- «Багіня: як я пакахала»
- «Апошняя казка Рыты»
- «Паўночны вецер»[6]
У 2007 г. выдавецтвы «Амфара» і «Сеанс» ў сэрыі «Бібліятэка кінадраматурга» выпусьцілі кнігу «Валодаць і належаць», у якую ўвайшлі расказы і кінасцэнары Рэнаты Літвінавай[7].
Сьпіс карцінаў
рэдагавацьАртыстка
● 1994 — Захапленьні (Увлеченья) — мэдсястра Ліля
● 1997 — Тры гісторыі (Три истории) — Офа
● 2000 — Права на выбар (Право на выбор) — Вэраніка
● 2000 — Мяжа. Таёжны раман (Граница. Таёжный роман) — Альбіна Воран
● 2001 — Чорны пакой (Чёрная комната) — круп'е ў казіно
● 2001 — Бэрлінскі экспрэс (Берлинский экспресс) (дакумэнтальны фільм) — агентка спэцслужбаў
● 2001 — Красавік (Апрель) — Настасься
● 2002 — Неба. Лятак. Дзяўчына (Небо. Самолёт. Девушка) — стуардка Лара
● 2004 — Наладнік (Настройщик) — Ліна
● 2004 — Багіня: як я пакахала (Богиня: как я полюбила) — сьледчая Фаіна
● 2004 — Дывэрсант (Диверсант) — начальніца радыёстанцыі
● 2005 — Жмуркі (Жмурки) — афіцыянтка і сакратарка Каця
● 2005 — Вакальныя паралелі (Вокальные параллели) (фільм-канцэрт) — канфэрансье
● 2006 — Жесть — мсьцівая палюбоўніца
● 2006 — Мне не балюча (Мне не больно) — Тата (Натэла Антонаўна)
● 2007 — Два ў адным (Два в одном) — вагонаважатая трамвая Аліса
● 2007 — Бязлітаснасьць (Жестокость) — Зоя Андрэўена Вяткіна, адзінокая кабета
● 2009 — Весялуны (Весельчаки) — Яўгенія, жонка Розы
● 2009 — Загадана вынішчыць! Апэрацыя: «Кітайская шкатулка» (Приказано уничтожить! Операция: «Китайская шкатулка») — Шарлота
● 2009 — Мэлёдыя для катрынкі (Мелодия для шарманки) — «Кіса»
● 2009 — Залатое сячэньне (Золотое сечение) — Кацюша, уласьніца фотастудыі
● 2010 — Чарадзейны кубак Рарыма Ба 3D (Волшебный кубок Роррима Бо ) — старэйшая піянэраважатая, вядзьмарка
● 2010 — Дыяманты. Рабаўніцтва (Бриллианты. Воровство) — жанчына зь вялікім носам
● 2011 — Generation П — Ала
● 2011 — Сэрца бумэранг (Сердца бумеранг) — чараўніца
● 2012 — Апошняя казка Рыты (Последняя сказка Риты) — Тацяна Няўбіўка
● 2012 — Дзяўчына і сьмерць (Девушка и смерть) — Ніна
● 2012 — Адвечнае вяртаньне (Вечное возвращение) — Яна
● 2014 — Гена Бэтон (Гена ) — галоўная редактарка газэты «Наш криминал»
● 2015 — Пра каханьне (Про любовь) — лектарка
● 2016 — Пецярбург. Толькі па каханьні (Петербург. Только по любви) — Маргарыта
● 2018 — На Парыж (На Париж) — мадам Рэмбо, гаспадыня бардэлю
● 2018 — СТРАХ — Фраў Доктар Абэрхаўпт
● 2021 — Паўночны вецер (Северный ветер) — Маргарыта.
Рэжысэрка
● Няма сьмерці для мяне (Нет смерти для меня) (2000)
● Багіня: як я пакахала (Богиня: как я полюбила) (2004)
● Зялёны тэатар (Зелёный театр в Земфире) (2008)
● Крокус/Стрэлка (Крокус/Стрелка) (2010)
● Апошняя казка Рыты (Последняя сказка Риты) (2012)
● Пецярбург. Толькі па каханьні (Петербург. Только по любви) (2016)
● Паўночны вецер (Северный ветер) (2021).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Рената Литвинова Биография
- ^ Рената Литвинова. На Ночь Глядя
- ^ Познер. Рената Литвинова.
- ^ Презентация арт-фильма Ренаты Литвиновой для L’Oreal Paris
- ^ ZARINA для неравнодушных и Рената Литвинова
- ^ Биография Ренаты Литвиновой
- ^ Литвинова Р. Обладать и принадлежать. Новеллы и киносценарии. — Санкт-Петербург: Амфора, Сеанс, 2007.— 464 с. — ISBN 978-5-367-00396-3