Рэлігія ў Эстоніі
Эстонія, якая гістарычна пратэстанцкай тэрыторыяй, паводле апытаньняў насельніцтва сёньня лічыцца адной з найменш рэлігійных краінаў сьвету. Толькі 14 % ацэньваюць рэлігію як важную частку іх жыцьця. Дамінантнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства, якое ўключае ў сябе пасьлядоўнікаў блізкая 90 канфэсій, у асноўным праваслаўе і лютэранства. Згодна з Рынга Рынгве: «рэлігія ніколі не гуляла важнай ролі ў палітычным ці ідэалягічным полі Эстоніі… Тэндэнцыі, якія пераважалі ў канцы трыццатых гадоў ХХ стагодзьдзя наконт больш цесных адносін паміж дзяржавай і лютэранскай царквой, завяршыліся з савецкай акупацыяй у 1940 годзе». Ён таксама сьцьвярджае, што «ланцужок рэлігійнай традыцыі зламаўся сярод большасьці семʼяў» з савецкай палітыкай атэістычнай дзяржавы.
На працягу 2001-2011 гадоў праваслаўная царква заняла месца лютэранства як найбуйнейшай хрысьціянскай дэнамінацыі ў краіне, скончыўшы дамінаваньне лютэранскай царквы сярод хрысьціян Эстоніі. Але тым ня менш, лютэранства да гэтага часу застаецца самым папулярным рэлігійным вераваньням сярод эстонскай этнічнай групы, у той час як праваслаўе ў асноўным практыкуе руская этнічная меншасьць.
Статыстыка
рэдагавацьПаміж 2000 і 2011 гадамі лік праваслаўных хрысьціян павялічваўся паралельна з павелічэньнем рэлігійнасьці ў Расеі, апярэджваючы агульнае падзеньне колькасьці расейскамоўнага насельніцтва, у той самы час, як колькасьць пратэстантаў працягвала зьніжацца.
Рэлігія | 2000[1] | 2011 | ||
---|---|---|---|---|
Колькасьць | % | Колькасьць | % | |
Праваслаўныя | 143,554 | 12.80 | 176,773 | 16.15 |
Лютэране | 152,237 | 13.57 | 108,513 | 9.91 |
Баптысты | 6,009 | 0.54 | 4,507 | 0.41 |
Католікі | 5,745 | 0.51 | 4,501 | 0.41 |
Сьведкі Іеговы | 3,823 | 0.34 | 3,938 | 0.36 |
Стараверы | 2,515 | 0.22 | 2,605 | 0.24 |
Кангрэгацыяналісты | 223 | 0.02 | 2,189 | 0.20 |
Мааўск | 1,058 | 0.09 | 1,925 | 0.18 |
Таараўск | 1,047 | 0.10 | ||
Пяцідзесятнікі | 2,648 | 0.24 | 1,855 | 0.17 |
Мусульмане | 1,387 | 0.12 | 1,508 | 0.14 |
Адвэнтысты | 1,561 | 0.14 | 1,194 | 0.11 |
Будысты | 622 | 0.06 | 1,145 | 0.10 |
Мэтадысты | 1,455 | 0.13 | 1,098 | 0.10 |
Іншыя рэлігіі | 4,995 | 0.45 | 8,074 | 0.74 |
нерэлігійныя | 450,458 | 40.16 | 592,588 | 54.14 |
Невызначыўшыеся | 343,292 | 30.61 | 181,104 | 16.55 |
агульны лік | 1,121,582 | 100.00 | 1,094,564 | 100.00 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ PC231: POPULATION BY RELIGIOUS AFFILIATION AND ETHNIC NATIONALITY. Statistics Estonia (31 March 2000). Праверана 9 January 2014 г.