Рэдактар цэтлікаў/тэгаў — тып праграмаў, прызначаных для рэдагаваньня мэтазьвестак мультымэдыйных файлаў, а ня зьместу самога файлу. Звычайна выкарыстоўваюцца для рэдагаваньня цэтлікаў аўдыёфайлаў ID3, APE і камэнтароў Vorbis, хоць могуць прымяняцца і пры рэдагаваньні мэтазьвестак JPEG, PDF і TIFF-файлаў.

Рэдактар цэтлікаў MusicBrainz Picard

Рэдагаваньне цэтлікаў патрэбнае дзеля выпраўленьня мэтазьвестак, магчымасьці сартаваньня мультымэдыйных файлаў, напрыклад калекцыі музыкі. Часта рэдагаваньне адбываецца ў масавым рэжыме, каб не даводзілася рэдагаваць кожны асобна ўзяты файл.

Спосабы рэдагаваньня аўдыёфайлаў

рэдагаваць
 
Рэдактар цэтлікаў выяваў DigiKam

Мэдыяпрайгравальнікі кшталту iTunes, Foobar2000 ці Winamp, а таксама спэцыялізаваныя рэдактары дазваляюць уручную рэдагаваць цэтлікі і зьвесткі пра песьні, у тым ліку кампазытара, год выданьня. Рэдактары цэтлікаў могуць таксама прадастаўляць пакетную апрацоўку і стварэньне цэтлікаў зь імёнаў файлаў, і наадварот.

Анляйнавыя музычныя базы

рэдагаваць

Існуюць рэдактары цэтлікаў, што параўноўваюць існыя мэтазьвесткі аўдыёфайлу з інфармацыяй у он-лайнавых музычных базах зьвестак (напрыклад, Gracenote, Discogs, freedb, Zortam ці MusicBrainz). Калі адпаведнасьць знойдзеная, адтуль можна загрузіць дадатковыя мэтазьвесткі. Гэты працэс паўаўтаматычны, паколькі можа знайсьціся некалькі адпаведнасьцяў[1].

Акустычныя адбіткі

рэдагаваць

Акустычны адбітак пальцаў — унікальны код, згенэраваны з гукавой крывой. У залежнасьці ад альгарытму акустычныя адбіткі могуць выкарыстоўвацца для аўтаматычнай катэгарызацыі або ідэнтыфікацыі гукавога файлу. Практычнае выкарыстаньне акустычных адбіткаў уключае кантроль вяшчаньня ці вызначэньне музыкі, якая гучыць[2], сеткавы маніторынг P2P, кіраваньне лічбавай бібліятэкай гукаў, распазнаваньне відэа.

Хэш-функцыя

рэдагаваць

Для распазнаваньня аўдыё, напрыклад, высьвятленьня, ці супадае пэўны MP3-файл са сьпісам вядомых файлаў, можна карыстацца распаўсюджанымі хэш-функцыямі, такімі як MD5, але яны будуць вельмі адчувальнымі да магчымых перашкодаў (часавы зрух, памылкі чытаньня CD, розныя альгарытмы сьціску, зьмены ўзроўню гучнасьці). Выкарыстаньне MD5 прымальнае на першым этапе для пошуку дакладна ідэнтычных файлаў, але для пошуку ўсіх аднолькавых аб’ектаў патрэбны дасканалейшы альгарытм.

Сьпіс рэдактараў цэтлікаў

рэдагаваць

Ніжэй пададзены сьпіс рэдактараў. Сюды ня ўключаныя мультымэдыйныя прайгравальнікі, якія пераважна маюць функцыі рэдагаваньня цэтлікаў.

Аўдыёфайлы

рэдагаваць

Графічныя файлы

рэдагаваць

Відэафайлы

рэдагаваць
  1. ^ Quick Start (анг.). MusicBrainz. Праверана 27 лютага 2019 г.
  2. ^ ISO/IEC 21000 // Encyclopedia of Multimedia. — Springer US, 2008. — С. 376. — ISBN 9780387747248. — DOI:10.1007/978-0-387-78414-4_549
  3. ^ ID3-TagIT (ням.) Праверана 27 лютага 2019 г.