Рэгіна Казаран
Рэгі́на Казара́н (па-армянску: Ռեգինա Ղազարյան) — армянская мастачка і грамадзкая дзяячка. Вядомая як сяброўка і дабрачынец Егішэ Чарэнца, якая выратавала шмат рукапісаў паэта за часам панаваньня Сталіна[1].
Рэгіна Казаран | |
Дата нараджэньня | 17 красавіка 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 лістапада 1999 (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | малярка |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьКазаран нарадзілася ў сям’і армянаў з Вану, якія перажылі генацыд армянаў. Маці мастчкі паходзіла з высакароднай сям’і з Ерэвану[2]. Пятнаццацігадовая Казаран, якая на той момант была сіратой, пазнаёмілася з паэтам Егішэ Чарэнцам у 1930 годзе, які стаў ейным сябрам[3].
У 1937 годзе з турэмнай камэры Чарэнц таемна паведаміў жонцы Ізабэле, што яна павінна даверыць усе ягоныя творы толькі Рэгіне Казаран, бо спадзяваўся, што толькі яна здольна ўратаваць іх ад зьнішчэньня. Пасьля сьмерці Чарэнца Казаран схавала і захавала творы ў садзе. У 1950-х гадох рукапісы яна перадала Музэю літаратуры і мастацтва імя Егішэ Чарэнца. У якасьці ваеннага пілёту Казаран удзельнічала ў Другой сусьветнай вайне[4]. Скончыла Ерэванскі інстытут выяўленчага мастацтва ў 1951 годзе. Карціны Казаран экспануюцца ў розных музэях Армэніі, у тым ліку ў Нацыянальнай галерэі Армэніі. Мастачка ўваходзіла ў Саюз мастакоў Армэніі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Первая полоса». Литературная газета.
- ^ «Мозаика Еревана. Акоп-ага». Наша Среда.
- ^ Marc Nichanian, Vardan Mattʻēosean (2003). «Yeghishe Charents: Poet of the Revolution». Mazda Publishers, 2003. — С. 12.
- ^ «Арпеник Чаренц очень осторожна — как говорят в народе: “страх пуще смерти”». Louys World Library.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія мастачкі(недаступная спасылка). Хайазг.