Рэбэка Ромэйн

(Перанакіравана з «Рэбэка Ромійн»)

Рэбэка Ромэйн (па-нідэрляндзку: Rebecca Romijn; нарадзілася 6 лістапада 1972) — амэрыканская акторка і фотамадэль.

Рэбэка Ромэйн
Рэбэка Ромэйн, травень 2007
Дата нараджэньня 6 лістапада 1972 (52 гады)
Месца нараджэньня ЗША
Колер валасоў бляндынка

Біяграфія

рэдагаваць

Па паходжаньні Ромэйн — нідэрляндзкіх кравей. І маці акторкі (Элізабэт Кёйзэнга), і бацька (Яп Ромэйн) маюць нідэрляндзкія карані. Аднак Рэбэка нарадзілася ў горадзе Бэрклі, штат Каліфорнія, і ў дзяцінстве характарызавалася як вельмі шчаслівае і вясёлае дзіця. У школе ўсё звалі яе «вясёлай гіганцкай бляндынкай»: ужо тады яна была ростам амаль 180 сантымэтраў.

У Каліфарнійскім унівэрсытэце Ромэйн вывучала вакал; тады ёй і паступіла першую прапанову ў мадэльным бізнэсе. Дзеля гэтай працы Ромэйн пераехала ў Парыж больш чым на два года. Сярод мноствы фотасэсій найболей вядомымі лічацца яе здымкі для амэрыканскага выданьня Sports Illustrated; акрамя таго, Рэбэка зьяўлялася тварам (і целам) моднага дому Victoria's Secret.

Ромэйн была замужам за вядомым акторам Джонам Стамасам (у гэты пэрыяд яе можна было сустрэць як Рэбэку Ромэйн-Стамас); яны разьвяліся ў сакавіку 2005 году. У ліпені 2007 году яна стала жонкай амэрыканскага камэдыйнага актора Джэры О'Канэла.

Творчасьць

рэдагаваць

Першым зьяўленьнем на экране Рэбэка Ромэйн абавязаная тэлебачаньню: у 1998 годзе на MTV яна вяла праграму MTV’s House of Style, а таксама ў некалькіх тэлевізійных сэрыялах (у тым ліку ў «Сябрах»), а затым зьявілася ў маленечкай ролі Барадатай Жанчыны ў фільме «Брудная работка» — не самім выбітным старце для кар'еры. Наступная яе роля (яшчэ менш) была ў фільме «Остын Паўэрс»: Рэбэка згуляла саму сябе.

Аднак у 2000 годзе да Ромэйн прыходзіць сапраўдная культавая слава, як мінімум сярод фанатаў коміксаў: яна зьяўляецца ў ролі сіняга мутанта Містык (Mystique) у комікс-экранізацыі Браяна Сынгера «Людзі Ікс». У гэтай ролі Ромэйн, з ног да галавы залепленая сіняй лускай, дэманстравала неверагодную фізычную сілу і прывабнасьць і адразу зрабіла Містык — зласлівую паўжанчыну-паўрэптылію — адным з найболей папулярных герояў комікс-экранізацый. Гуляць ёй прыходзілася практычна голай: на акторцы былі «надзетыя» толькі сіняя фарба і некалькі пластыкавых накладак. Ромэйн выканала гэтую ролю яшчэ двойчы: у вельмі пасьпяховым сыквэле «Людзі Ікс 2» і завяршальным трылёгію фільме «Людзі Ікс-3: апошняя бітва», які выйшаў у пракат у 2006 годзе.

Наступная яе роля давяла публіцы, што ў дадатак да выбітных фізычных дадзеных яна валодае і выдатнымі драматычнымі талентамі: рэжысэр Браян Дэ Пальма запрасіў акторку на галоўную ролю ў свой фільм «Фатальная жанчына». Гульня Ромэйн у гэтай падвойнай ролі Лоры Эш і Лілі у неверагодна блытаным, эратычным і жорсткім дэтэктыве была адзначаная практычна ўсімі крытыкамі. Уласна, дзякуючы тым жа самым якасьцям фільм не карыстаўся посьпехам у пракаце, аднак хутка набыў статус аднаго з лепшых сярод фанатаў рэжысэра.

Сярод іншых роляў у Ромэйн было некалькі даволі прыкметных праектаў, у тым ліку «Іншы», «Карнік», «Алібі» і іншыя. У сучасны час акторка здымаецца для тэлебачаньня ў сэрыяле Pepper Dennis, дзе ў поўнай меры дэманструе свае музычныя, акторскія і мадэльныя таленты.

Фільмаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць