Рыў-Нэгру — рака галоўным чынам у Бразыліі, у сярэднім цячэньні служыць мяжой паміж Калюмбіяй і Вэнэсуэлай; левы прыток Амазонкі.

Даўжыня 2300 км, плошча басэйну 691 тыс. км². Сярэдні расход вады 29,3 м³/с. Левы прыток Касык’ярэ злучае Рыў-Нэгру з ракой Арынока (клясычны прыклад біфуркацыі рэкаў).

Суднаходная на 1000 км ад вусьця.