Рыхардс Букартс (па-латыску: Rihards Bukarts; нар. 31 сьнежня 1995 году) — латвійскі хакеіст, нападнік чэскага клюбу «Віткавіцы».

Рыхардс Букартс
Рост 180 см[1]
Вага 84 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 31 сьнежня 1995(1995-12-31)[2] (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Віткавіцы
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў гуляць у хакей у моладзевых клюбах Латвіі. У 2011 годзе абараняў колеры расейскага «Капітана» з Моладзевай хакейнай лігі. Апасьля вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Рыгу». 2 ліпеня 2012 году склаў з рыскім «Дынама» двухбаковы кантракт[3]. Тым ня менш, за «Дынама» нападнік гэтак і не згуляў. Букартс пераехаў у ЗША, дзе спаборнічаў у розных лігах. У сэзоне 2017—2018 гадоў пасьпеў згуляць за чэскі «Зьлін», латвійскае «Дынама» і нямецкі «Айсбэрэн». Пасьля амаль кожны сэзон зьмяняў клюб, гуляючы ў Эўропе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць