Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе (Трыр)

Аб’ект Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе складаецца з шэрагу рымскіх і сярэднявечных культурных помнікаў у Трыры і ў суседняй зь ім гміне Ігэль, якія ў 1986 годзе былі ўключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У заснаваным ў 16 г. да н.э. Трыры добра захаваліся шматлікія помнікі рымскай архітэктуры, а таксама помнікі сярэднявечча, частка зь якіх была пабудаваная на падмурках рымскіх будынкаў.

Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе ў Трыры
Roman Monuments, Cathedral of St Peter and Church of Our Lady in Trier*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Мадэль рымскага імпэрскага гораду Аўгуста Трэвэрорум ў IV стагодзьдзі
Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры i, iii, iv, vi
Спасылка 367
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты Каардынаты: 49°28′ пн. ш. 6°23′ у. д. / 49.46° пн. ш. 6.39° у. д. / 49.46; 6.39
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1986  (10 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

1 кастрычніка 2009 была выдадзеная памятная залатая манэта наміналам ў 100 эўра, прысьвечаная гэтаму аб’екту ЮНЭСКО.

Сьпіс помнікаў, уключаных у дадзены аб’ект

рэдагаваць
  • Рымскія культурныя помнікі ў Трыры:
    • Амфітэатар
    • Тэрмы Барбары
    • Імпэратарскія тэрмы
    • Базыліка Канстантына
    • Порта Нігра (Чорная брама)
    • Рымскі мост
  • Сярэднявечныя культурныя помнікі ў Трыры:
    • Трырскі сабор
    • Царква Лібфраўэнкірхе
  • Рымскі культурны помнік у Ігэлі:
    • Ігэльская калёна

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць